У мінулым месяцы суадносіны заробку ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняй па краіне складалі 78%.
Сярэдняя намінальная налічаная зарплата (да выплаты падаткаў) работнікаў бюджэтных арганізацый у красавіку склала 1703,2 рубля. Яна павялічылася ў параўнанні з сакавіком на 30 рублёў, піша Белстат.
Па сярэднім курсе даляра за красавік (3,2578) гэта 523 даляры. «чыстымі» заробак бюджэтнікаў складзе 1465 рублёў, або 450 даляраў
Сярэдні агульны заробак у красавіку склаў 2182 рублі 50 капеек. Па сярэднім курсе даляра за красавік гэта 670 даляраў. «Чыстымі» заробак складзе 1877 рублёў, або 576 даляраў.
Каментары