Грамадства11

У сеціва ў 2024 годзе несанкцыянавана трапілі даныя каля мільёна грамадзян Беларусі

Персанальныя даныя каля мільёна грамадзян Беларусі несанкцыянавана выцеклі ў сеціва ў 2024 годзе. Пра гэта расказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Андрэй Гаеў. Паводле слоў чыноўніка, гэтая ўцечка звязаная з кампаніяй, якая займаецца перавозкамі, паведамляе БелТА.

У цэлым жа больш за палову ўцечак звязаныя з кампаніямі, якія аказваюць тыя ці іншыя паслугі.

«У свеце ідзе барацьба за персанальныя даныя. Адбываюцца ўцечкі. Яны ёсць і ў нашай краіне. Калі правесці аналіз сітуацыі, то дзесьці крыху больш за палову несанкцыянавана выцеклай у сетку інфармацыі адносіцца да дзейнасці арганізацый, якія аказваюць разнастайныя паслугі — медыцынскія, у сферы харчавання, транспартныя», — заявіў Гаеў.

За 2024 год з дзейнасці арганізацый па рашэнні цэнтра было канфіскавана каля 9,5 млн адзінак інфармацыі пра грамадзян Беларусі, якую арганізацыі апрацоўвалі без належных прававых падстаў. У цэнтры лічаць, што такім чынам яны збераглі даныя ад зліваў.

Каментары1

  • За правду
    16.05.2024
    [Рэд. выдалена]

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку ўдару па інтэрнаце ў Суджы на Куршчыне 95 чалавек апынуліся пад заваламі5

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць