Грамадства2828

Да выбараў у КР у камандзе Пракоп'ева-Ягорава распрацавалі цэлы фірмовы гардэроб — як вам?

25-27 мая адбудуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Цяпер ужо стартаваў этап агітацыі. Мы заўважылі, што блок Пракоп’ева-Ягорава для свайго прасоўвання распрацаваў цэлы мерч і ўласны лагатып. Спыталі, што ён у сабе нясе і колькі гэта каштавала.

У камандзе адзначылі, што лагатып для іх распрацавалі бясплатна.

«Гэта зрабілі беларускія дызайнеры, якія працуюць у адным з вядомых міжнародных рэкламных агенцтваў. У якім менавіта мы сказаць, на жаль, не можам, каб іх не звольнілі за падпрацоўку (там з гэтым усё строга). Але мы дакладна не пацягнулі б аплату іх працы па афіцыйных тарыфах».

Цэнтральным элементам брэндынгу з’яўляецца салатавы прамавугольнік. Ён створаны па матывах выдзялення маркерам чагосьці найбольш важнага. Тое, што ў назве блока такіх прамавугольнікаў тры — гэта сімвал вежы лідарства.

Выбар на карысць тэрмаядзерных колераў быў мэтанакіраваным.

«Мы хацелі адысці ад звыклага чырвонага-белага спалучэння, бо разумелі, што большасць будзе выкарыстоўваць менавіта гэтыя колеры, і тады б мы не вылучаліся. А тут нам дызайнеры адразу сказалі, што з такімі колерамі людзі звыкнуцца не адразу, шмат хто будзе абмяркоўваць гаму. А абмеркаванне і, як вынік, запамінальнасць — гэта тое, чаго мы дамагаліся».

Працягам працы на запамінальнасць стала распрацоўка мерчу.

Ён уключае ў сябе не толькі кубкі, але амаль цэлы гардэроб — бейсболкі, лонгслівы, світшоты, футболкі, кашулі, пола, гольфы і нават сукенкі.

«У нас ёсць дзяўчына, для якой стыль — жыццёвае крэда. Яна і падбірала мадэлі для каманды на выбар. Праўда, праз тое, што людзі з нашага блоку жывуць у 15 краінах свету, ім трэба адправіць гэты мерч, але праз святы ў Польшчы назіраюцца невялікія накладкі ў лагістыцы».

Некаторых актывістаў ужо можна было заўважыць у абноўках у прамых эфірах і каментарах. Вось, напрыклад, Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай, у фірмовай кашулі.

Ці Вадзім Пракоп'еў у футболцы.

У камандзе адзначаюць, што прыклад з распрацоўкай лукбука для іх вельмі паказальны.

«Гэта прыклад, як беларусы могуць дапамагаць адно адному развівацца і рабіцца заўважней. З моцнай дыяспарай нашы магчымасці ўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі і палітыку заходніх краін у дачыненні да нас значна павялічваюцца. Вось вы бачылі, каб у габрэяў былі праблемы з візамі? Ну, вось. А ўсё праз іх згуртаванасць і ўзаемападтрымку».

Чытайце таксама:

Пракоп'еў патлумачыў, навошта ідзе ў Каардынацыйную раду

Апублікавалі спісы кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады

Шчырая гутарка з Вольгай Павук: пра палітыку, званкі чыноўнікам, сваякоў-ябацек і расчараванне ў шлюбе

Каментары28

  • Выбаршчык-ідыёт
    06.05.2024
    О май гадабл! Адная фоткі посціць са сваіх падарожжаў ужо тры гады, а гэтыя з мярча пачалі адразу!
    Бачна злёту, як Пракоп'еў будзе вельмі прадуктыўна працаваць на карысць беларусаў з-пад статуі Свабоды ў ЗША.

  • Андрусь
    06.05.2024
    Нешта вы не тое, у распрацоўшчыкаў пыталі. Якая розніца, які колер? Чаму не спыталі, навошта "тожэбеларусы", якія хочуць абрацца ў "протапарламент" і вызначаць там напрамкі развіцця беларускай дэмакратычнай супольнасці, зрабілі свой лагатып на інвазіўнай мове суседняга этнасу, якая нібы інвазіўныя віды ў жывой прыродзе, кшталту нейкага баршчавіка, які агрэсіўна захоплівае абшары і выціскае адтуль нашыя краскі і зёлкі, захоплівае беларускі абшар, выцясняючы з яго беларукую ідэнтычнасць? 
  • Вікіпедыя
    06.05.2024
    Дадайце хто-небудзь у Вікіпедыю, што шырока разрэкламаваны ў смі Пракоп'еўскі "полк Пагоня" даўным даўно не існуе.

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць