Беларусь і Мінск патрапілі ў сусветны рэйтынг коштаў на кватэры. На якіх месцах?
Аўтары рэйтынгу вывучалі кошты кватэр у цэнтры гарадоў і на ўскраінах.
Беларусь займае 68-е месца ў сусветным рэйтынгу коштаў кватэр у цэнтрах гарадоў. Табліцу апублікаваў Forbes на падставе даных Numbeo.
Паводле інфармацыі выдання, «квадрат» у цэнтры горада ў Беларусі каштуе 1613,9 долара. Сярод краін СНД самае дарагое жыллё ў цэнтры ў Арменіі — 3142,6 долара за квадратны метр. Даражэй, чым у Беларусі, кватэры ў цэнтры ў Расіі і Азербайджане.
Па кошце кватэр па-за цэнтрам гарадоў, Беларусь — 70-я з паказчыкам 1054,7 даляра за «квадрат». Самыя дарагія кватэры ў цэнтры і на ўскраінах у Ганконгу, Сінгапуры і Швейцарыі.
Мінск у рэйтынгу кошту кватэр у цэнтры горада займае 248 месца ў свеце — 1873,4 даляра за «квадрат». У табліцы цэнаў па-за цэнтрам сталіца Беларусі на 245-м месцы — 1184,7 даляра за «квадрат».
Самыя дарагія кватэры ў Ганконгу, Цюрыху і Жэневе.
Каментары