У мінскім мікрараёне Вяснянка мужчына на электраровары не справіўся з кіраваннем на пешаходным мастку і вылецеў за агароджу.
Як піша тэлеграм-канал «ЧП Беларусь», са слоў сведак, мужчына на электраровары сыходзіў ад сутыкнення або наезду, урэзаўся ў агароджу і пераляцеў яе, стукнуўшыся галавой.
Адзначаецца, што нейкі час ён ляжаў без прытомнасці, мінакі выклікалі ДАІ і хуткую дапамогу.
Медыкі прывялі пацярпелага да прытомнасці і павезлі ў бальніцу. Да машыны мужчына змог дайсці сам.
Каментары