Свет66

Кіраўнік МЗС Літвы ідзе ў адстаўку за адсутнасць палітычнага дыялогу з Беларуссю

Міністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас сыходзіць з пасады.

Міністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас сыходзіць з пасады. Сёння ён збіраецца занесці заяву аб адстаўцы прэм’ер‑міністру Андрусу Кубілюсу.

У сераду недавер міністру выказала прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ. «Прэзідэнт інфармавала, што ў цэлым праца з Ушацксам была няўдалай і бесперспектыўнай», — сказаў прэс‑сакратар Грыбаўскайтэ Лінас Бальсіс.

«Прэзідэнт хоча, каб урад больш працаваў і менш размаўляў. Такая ўстаноўка дзейнічае ў дачыненні ўсіх міністраў. Ведаеце, дыпламатыя і замежная палітыка — гэта тонкая галіна.

Можна ўспомніць некаторыя ўльтыматумы ў адрас суседніх дзяржаў, калі міністр прад’яўляў ультыматум, а прэзідэнт заклікала да палітычнага дыялога», — паведаміў аб прычынах Л.Бальсіс.

Тыдзень назад Вігаўдас Ушацкас уручыў Беларусі ноту, што Генеральная пракуратура адмовілася выдаваць Літве генерала Уладзіміра Усхопчыка. Ушацкас заявіў, што Лукашэнка не выканаў абяцанне, якое даваў падчас свайго прыезду ў Вільню.

Сама Грыбаўскайтэ на гэта адрэагавала наступным чынам:

«У Літвы няма юрыдычных падставаў патрабаваць выдачы Усхопчыка. Па дзейснай дамове Літва не можа патрабаваць экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі», — сказала прэзідэнт.

Каментары6

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →