Грамадства2222

Халезін пра Tut.by: Гэта быў не феномен, а прадукт канфармізму

У вялікай размове з «Нашай Нівай» Мікалай Халезін паразважаў пра журналістыку і ролю Тутбая.

Мікалай Халезін. Фота: яго фэйсбук

«Наша Ніва»: Магчымая пры дыктатуры паспяховая мадэль грамадска-палітычнага медыя?

Мікалай Халезін: Не, немагчыма. Магчыма толькі ў адным выпадку. Вось у рускіх гэта часткова магчыма толькі таму, што ёсць вялікая колькасць беглага алігархату — яны маглі б кагосьці фінансаваць. І тое гэта няўстойлівая структура, гэта структура капрызу алігарха. У нас такіх бізнэсоўцаў надзвычай мала, якія б з’ехалі і працягвалі квітнеючы бізнэс за мяжой. Яны, канечне, ёсць у сферы IT, але трэба разумець, што ў людзей са сферы IT сваё ўяўленне пра медыя.

«НН»: А як вы ставіліся да феномена Тутбая ў 2010-я?

МХ: Тутбай — гэта не феномен, гэта прадукт канфармізму. Тутбай — гэта ўменне Зісера дамовіцца з уладамі. І ў іх заўсёды быў свой спісачак, пра каго можна пісаць, а пра каго не варта. Гэта прадукт кампрамісу, але ён быў вельмі эканамічна правільна выбудаваны.

Калі яшчэ існавала мала паштовых сэрвісаў, ствараецца Тутбай як пошта, а гэта значыць, што да цябе будуць заходзіць заўсёды, ты забіраеш вялікую аўдыторыю, сэрвіс у цябе на рускай мове, ты запускаеш стужку і далей вельмі кампрамісна вядзеш сваю палітыку. Усё, у гэтым і ёсць поспех.

Юрый Зісер

«НН»: Але Тутбай здзівіў вас у 2020-м?

МХ: Там трэба разумець, што Юрый ужо быў пры смерці (Зісера не стала 17 мая 2020-га. — НН), а пасля немагчыма было ўтрымацца. Хто мог утрымацца ў гэтым інфармацыйным патоку? Толькі Анлайнер. Чамусьці заўсёды змешваюць і кажуць: вось, канкурэнт Тутбая — гэта Анлайнер. Анлайнер — гэта гандлёвыя пляцоўкі, як газета «З рук у рукі», да гэта так і трэба ставіцца. Не трэба патрабаваць ад «З рук у рукі», каб яны давалі нейкі навінавы парадак дня і грамадскую дыскусію развівалі.

А Тутбай стварыў такую навінавую квазі-стужку, якая нібыта давала навіны, але не ўсе, таму што цэлы шэраг тэм быў закрыты. І таму я так абурыўся, напрыклад, інтэрв’ю Лойка (Вольга Лойка, галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін на Тутбай. — НН). Гэта дзіўная пазіцыя, дзе кажацца пра тое, што я сяджу ў турме і хтосьці мусіў быў па мне весці эфектыўныя перамовы. «Вось калі б быў Зісер, ён бы рашыў». Гэта не так працуе, ніхто б цяпер не дамовіўся. Адзінае, чаго ўдалося дабіцца — гэта міждзяржаўныя перамовы. Абарона сваіх грамадзян — гэта доўг краіны, таму Швейцарыя нават магла ўручыць даверчыя граматы, каб вызваліць сваю грамадзянку [Наталлю Хершэ].

Я б ніколі не зрабіў такое медыя, як Тутбай, мне гэта было б нецікава. Я не разумею, чаму я павінен дамаўляцца з цынікамі з урада, піць з імі каву. А для Зісера гэта было нармальна. Гэты прадукт у яго прапаноўвалі выкупіць, ён адмовіўся, прапанаваўшы цану вышэй. І канечне, калі б ён тады яго прадаў, яго сям’я ні ў чым не мела б патрэбы доўгія гады. Але атрымалася так, як атрымалася. У выніку гэта проста страта актыву.

Чытаць размову цалкам:

Вялікая гутарка з Халезіным — як прапаноўвалі адлёт Лукашэнку, пра Саннікава і журналістыку 90-х, тэатр і грошы

Каментары22

  • бабруйчанін
    04.04.2024
    Імя час ад часу набываў калі на абкладке бычыл цікавага дзля мяне аўтара..Ні " х..я97" ні " тумбай балалайку" ??? Нават ні праглядаў..Аб Зісере...Яго жонка як аўтар была цікава
  • Имя
    04.04.2024
    А почему по мнению Халезина медиа должны под кого-то ложиться, т.е финансироваться? И только типа олигархи рф могут себе позволить.
    Содержать медиа могут беларусы зарубежья через месячные отчисления. Только ж это надо доказывать эффективной работой и бабки сильно не потыришь. Все таки грантососов сразу видно за километр, это я про Халезина. Зиссер сделал для беларусов больше чем все эти мошенники по грантам от оппозиции
  • Рыгор
    04.04.2024
    НН, вы ужо апублікавалі вялікае інтэрвью, атрымалі адказ ад чытачоў. А зараз здекваецеся з нас, мусіруючы тэму. Мы ведаем ваше стаўлене да Пазьняка, Усава, з другога боку да Ціханоўскай, Калеснікавай, Халезіна. Хопіць Халезіна, супакойцеся.

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →