Грамадства77

Дзяўчыне з Баранавічаў прысудзілі год калоніі за пратэсты. Але пакінулі дома, пакуль яе дзіця не падрасце

Усё праз тое, што яна мае малое дзіця або цяжарная. Раней пра такія выпадкі было невядома.

Крысціна Дыдышка-Чаркашына
Крысціна Дыдышка-Чаркашына. Фота з яе старонкі ва Укантакце

Дзяўчыну клічуць Крысціна Дыдышка-Чаркашына. Яна нарадзілася ва Узбекістане, але з дзяцінства жыла ў Беларусі — у аграгарадку Друцкаўшчына Нясвіжскага раёна.

Крысціна зарэгістраваная як індывідуальная прадпрымальніца ў сферы «Дзейнасць рэстаранаў».

Згодна з пастановай суда, Крысціна ўдзельнічала ў пратэстах у Баранавічах з 9 на 10 жніўня 2020 года. За гэта ёй прызначылі год калоніі з адтэрміноўкай да моманту, пакуль дзіцяці не споўніцца тры гады.

У Юрыдычнай службе «Вясны» звяртаюць увагу на артыкул 93 Крымінальнага кодэкса. У выпадку, калі ў жанчыны ёсць дзіця ўзростам да трох гадоў або яна цяжарная, то суд можа даць ёй магчымасць адтэрміноўкі да часу, пакуль дзіцяці не споўніцца тры гады. Гэта магчыма, калі прысуд не большы за пяць гадоў калоніі.

Калі дзіцяці споўніцца тры гады, то суд вырашае, што рабіць далей: адправіць адбываць пакаранне, змягчыць яго або звольніць ад пакарання зусім.

Невядома, колькі гадоў дзіцяці Крысціны або яна яшчэ цяжарная, у сацсетках яна пра гэта не піша.

Адначасова з Крысцінай Дыдышка-Чаркашынай судзілі Івана Дыдышку. Ён атрымаў 2 гады калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Свiнаферма
    06.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • No
    07.04.2024
    За што ёй год калоніі?
    Вы лукашысты зусім прыдуркі?

    Калі лукашызм скончыцца (а ён скончыцца), я хачу толькі аднаго - такога ж пакарання для ЎСІХ датычных. І тэрміна даўнасці быць не павінна!
  • Антонина
    07.04.2024
    узаконенное беззаконие на скотном дворе , вот на фото она как раз сидит в нищете и на скотном дворе.

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?3

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Па прагнозах эксперта, у гэтым годзе жанчыны абгоняць мужчын у сэксе з робатамі6

«Небяспечна». Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой9

143 пасажыры «Белавіі» не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга ў Мінск праз непагадзь1

Майстрыца з Польшчы робіць татуіроўкі, ад выгляду якіх можа ўкалыхаць3

Навуковец знайшоў пад Мінскам карал, якому больш за 400 мільёнаў гадоў8

У Румыніі пратэстуюць супраць скасавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў3

Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн, не існавала ніякага беларускага жывапісу»39

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM8

«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?3

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →