Меркаванні5050

«Палітыка гераізацыі Бандэры памылковая, бо пакідае ўкраінцаў на баку тых, хто прайграў у Другой сусветнай» — Латышонак

У новым выпуску «Ток» прафесар Алег Латышонак даў сваю ацэнку гістарычнай палітыкі Украіны.

monument to Stepan Bandera in Ternopil Помнік Сцяпану Бандэры ў Цярнопалі Памятник Степану Бандере
Помнік Сцяпану Бандэры ў Цярнопалі. Фота: Wikimedia Commons

Гісторык Алег Латышонак адзначыў, што лічыць вялікай памылкай украінцаў гераізаваць Сцяпана Бандэру — кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, які быў забіты КДБ у 1959 годзе. Але яшчэ большай памылкай, на думку прафесара, з'яўляецца стварэнне нацыянальнага героя з іншага дзеяча — камандуючага Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) Рамана Шухевіча — і ў цэлым гераізацыя УПА.

«Бандэра быў проста няўдалым палітыкам. Ён паставіў на саюз з Германіяй. А аказалася, што Трэцяму Рэйху ніякага саюза з Украінай не трэба. Калі ўкраінцы стварылі ўрад у Львове, то немцы яго разагналі, а Бандэру пасадзілі ў турму. Там ён праседзеў усю вайну. Так што немагчыма яго гераізаваць».

Гісторык таксама лічыць няслушным стварэнне з Бандэры нейкай дэманічнай сілы: «Ён служыць нейкім сімвалам, на якога скідаецца ўсё магчымае. Але ён не меў ніякага ўплыву на гісторыю».

Нашмат горшым за Бандэру, адзначае Латышонак, зʼяўляецца Шухевіч. Яго ён называе «проста злачынцам», кіраўніком УПА, якая «мела абсалютна фашысцкую, злачынную ідэалогію».

Латышонак гаворыць, што УПА змагалася з Савецкім Саюзам, але «занадта яна з ім не пазмагалася, бо была слабой». Гісторык нагадвае, што «перш за ўсё яна выразала 100 тысяч невінаватых палякаў» і адзначае:

«Я лічу палітыку гераізацыю УПА, Бандэры і Шухевіча вельмі памылковай таму, што гэта пакідае ўкраінцаў на баку тых, хто прайграў у Другой сусветнай вайне».

Латышонак звяртае ўвагу на тую акалічнасць, што цяпер у свеце гісторыя больш прадстаўляецца як гісторыя ахвяраў, а не пераможцаў. У такім кантэксце вельмі слушным быў гістарычны пасыл Украіны свету, пабудаваны на Галадаморы.

Глядзіце цалкам:

Чытайце яшчэ:

Напад Расіі змусіў украінцаў іншымі вачыма паглядзець на Бандэру

«Марзалюк — патрыёт. Але яго лёс паказвае памылку тых, хто разлічваў прасоўваць беларушчыну ў рамках лукашэнкаўскага рэжыму»

«Святкаваць трэба свае перамогі, а не чужыя». Роля сацыялізму ў генезісе беларусаў і ацэнка падзей 17 верасня — Латышонак 

Якімі рабамі гандляваў Наваградак і як на гэтым азалаціўся

Каментары50

  • Найлепшы камент
    25.03.2024
    Спадабаўся камент на ютубе:
    "Я трохі фігею ад таго, якіх персанажаў цягнуць у нашую прастору. Калі ўявіць, што гэтага чалавека прадстаўляюць не як прафесара, то я віжу нейкага польскага дзеда ля пад’езда з вінегрэтам у галаве. Ён супярэчіць сам сабе і сваёй логіцы кожныя 10 хвілін".
  • Пушчанскі самагон
    25.03.2024
    Латышонак такі ж самы "прафесар", як і "прахвесар Салавей". Альбо карысны ідыёт, альбо зліўны фсбшны бачок!
  • шура
    25.03.2024
    Считаю, что украинцы должны САМИ оценивать и принимать своих героев. Представьте себе, что вы решаете, является ли героем своей страны Манделла? Или Рейган? Или Тэтчер? Вы в этом что-нибудь смыслите? Тогда нечего и "чирикать". Чингис-хан - герой своей родины, а у нас - преступник. Только и всего. Почти не бывает героев для всего нешего мира.

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі7

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі7

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі7

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць