Грамадства1717

Мінскі метрапалітэн распавёў, колькі чалавек у ім можа схавацца

Лічаныя працэнты ад насельніцтва сталіцы.

Станцыя мінскага метрапалітэна. Фота: Беларусь 1

Многае, што знаходзіцца ніжэй за ўзровень зямлі і надзейна абаронена зверху, напрыклад, падвалы, паркінгі, падземныя паверхі, падпадае пад вызначэнне хованкі пры надзвычайнай сітуацыі. Але найвялікшым часовым сховішчам у Беларусі з'яўляецца сістэма мінскага метрапалітэна.

«Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі мы хаваем пасажыраў, якія знаходзяцца на станцыі, а таксама людзей, якія жывуць у межах 500 м ад гэтай станцыі або працуюць. Вядома, калі адбываецца нейкая сітуацыя, тут ніхто не будзе асабліва разбірацца, але, тым не менш, людзі мусяць ведаць, што ў межах 500 метраў ёсць такая станцыя, на ёй можна схавацца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі», — патлумачыў афіцыйны прадстаўнік метрапалітэна Андрэй Дроб тэлеканалу «Беларусь 1».

У падземцы могуць схавацца звыш 100 тыс. чалавек (некалькі працэнтаў ад насельніцтва сталіцы), а з адкрыццём новых станцый умяшчальнасць значна павялічыцца.

Саставы таксама падвойнага прызначэння. У асаблівых выпадках вагоны ператвараюцца ў шпіталь, а на станцыі абавязкова з'явяцца медыкі.

Метро гэта толькі часовы прытулак, але і яно можа забяспечыць гараджан самым неабходным.

Гермазасаўкі здольныя абараніць станцыю ад знешняга ўздзеяння — ударнай хвалі, радыяцыі, хімічнай атакі. 

А вось дзе знаходзяцца іншыя хованкі, на думку намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксандра Худалеева, беларусам ведаць не варта. 

«Цяпер гэтая інфармацыя недаступная, да таго ж аб'екты зачыненыя, але правераныя на прыдатнасць. У выпадку надзвычайнага здарэння карты хованак з'явяцца адразу. З прычыны пэўнай сакрэтнасці здымкі на такіх аб'ектах непажаданыя».

Ахоўныя збудаванні з ложкамі, сістэмамі вентыляцыі і фільтрацыі паветра, якія дапамогуць перажыць любую тэхнагенную катастрофу і надзвычайную сітуацыю, у тым ліку і радыёактыўнае забруджванне, ёсць на ўсіх буйных прадпрыемствах. 

Сюды ж загадзя завозяць генератары, ваду, ежу, пасцельныя прыналежнасці і медыкаменты. 

У малых гарадах і тым больш у вёсках такіх хованак няма. У выпадку асаблівага становішча ў рэгіёне ўводзіцца план адсялення або эвакуацыі. У месцы часовага пражывання перасяленцаў ператвораць школы, стадыёны і лагеры. 

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ на Нямізе. Пацярпелі 4 чалавекі

Ва Уфе правядуць конкурс бамбасховішчаў

Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў

Каментары17

  • Чабурашка гена
    24.03.2024
    Цiкава, а нах нам гэта знаць? Чаго гэтыа яны пачалi расказваць, два шызiка крамлеускi i шклоускi сабралiся пуляць ядзернымi ракетамi? Дык хавацца будзе ужо безсэнсоуна, у адказ ё...нуць тамагаукамi i нiкога не застанецца i нiчога, нават таго метро
  • Чабурашка гена
    24.03.2024
    Ася, ага, ужо расказваюць пра эвакуацыю.
  • Чэл
    24.03.2024
    Хованкі сакрэтная інфармацыя ў Беларусі, бо ніхто не мусіць ведаць, што іх не існуе з савецкіх часоў. Калі што - памірай.

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых4

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?17

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца54

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс25

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых4

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць