Грамадства1313

У школах ужо выкарыстоўваюць адзіны падручнік па гісторыі Беларусі і Расіі

Адзіны падручнік па гісторыі Беларусі і Расіі ўжо выкарыстоўваюць у школах. Пра гэта ў эфіры СТБ заявіў рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Дзяніс Дук.

Дзяніс Дук

«Гэты падручнік рэкамендавана выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе ў школах як дадатковую літаратуру, як літаратуру для факультатыўных заняткаў, для паглыбленага вывучэння», — сказаў Дзяніс Дук.

На пытанне вядучай, ці мае такі падручнік замяніць беларускія, рэктар Магілёўскага ўніверсітэта адказаў адмоўна, але растлумачыў, як яно, на ягоную думку, мае быць:

«Мы жывём у саюзнай прасторы, у нас адзіная Саюзная дзяржава. Таму, вядома, у гісторыі было вельмі шмат вузлавых пунктаў, якія па-рознаму і ў нашай найноўшай гісторыі, і ў расійскай трактаваліся. Але сёння мы прыйшлі да разумення таго, што мы павінны выпрацаваць адзіныя падыходы. Гэта не значыць, што ўсе гісторыкі думаюць аднолькава, але мы грунтуемся на адзіных падыходах».

У пачатку лютага амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што ў канцы студзеня ў Менску былі падпісаныя дакументы аб стварэнні расійска-беларускай камісіі па гісторыі. Тады ж ён сказаў, што бакі дамовіліся аб «адзіных падручніках па гісторыі як для школ, так і для ВНУ».

Каментары13

  • *
    20.02.2024
    Расея !!!!!!!!!!
  • хто
    20.02.2024
    Што тут дзіўнага. Самі загналі Рыгоравіча пад Вавана. „Дзякуй" неверагодным.
  • Ёсік
    20.02.2024
    Як вы глядзіце ў вочы сваім студэнтам, што вы будзе казаць, калі гэты антычалавечы рэжым згіне? У расею паедзеце выкладаць па гэтых падручніках? Дык і там не ўсё добра, вайна аб сабе шчэ напомніць, не зараз, праз некалькі гадоў, але ж старым па 70 гадоў, усялякае можа здарыцца.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты5

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск30

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі3

Канапацкая: Дзяржаўныя СМІ пароўну асвятляюць працу ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты6

У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабакам ад пажару2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты5

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →