Грамадства2020

У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі

Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і вышэйшых навучальных устаноў. Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Мінску Барыс Грызлоў.

Фота ілюстрацыйнае

«На мінулым тыдні адбылася вельмі важная падзея, якая тычыцца падпісання дакументаў аб стварэнні расійска-беларускай камісіі па гісторыі. Два складнікі: гэта наша расійская міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце, якую ўзначальвае памочнік прэзідэнта Мядзінскі, і, адпаведна, Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Важна, што мы дамовіліся аб тым, што ў нас будуць адзіныя падручнікі па гісторыі як для школ, так і для ВНУ», — расказаў Грызлоў.

Ён растлумачыў, што «гэтая тэма вельмі важная, таму што да гэтага часу ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей і ў гісторыі Савецкага Саюза, і ў гісторыі яшчэ Расійскай імперыі».

«І цяпер мы дамовіліся аб тым, што мы будзем гэтыя падзеі разглядаць з адзінага пункту гледжання», — заявіў расійскі пасол Грызлоў.

Чытайце таксама:

Беларусь і Расія стварылі камісію для «абароны гістарычнай праўды»

Супрацоўнікаў БДУ абавязалі справаздачыцца перад кіраўніцтвам пра кантакты падчас замежных паездак

Галоўны адэпт рускага міра і СССР праляцеў міма парламенцкіх выбараў

Каментары20

  • Ёсік
    01.02.2024
    Вярнуліся ў часы СССР, калі гісторыю расеі вывучалі, а беларускую факультатыўна, адзін раз на месяц 45 хвілін. Бацькі і шчэ раз бацькі павінны зь дзецьмі мець камунікацыю, размаўляць зь імі, расказваць іншую гісторыю. Мой дзед мне расказваў і пра сям'ю Скурко (Максім Танк), і пра жыдоў (прабачце, але габрэяў так раней называлі, і яны не крыўдзіліся), і аб вайне, і аб партызанах бабуля дадавала, і аб першых бальшавіках, якія раней абасц.ныя пад плотам валяліся, а потым шапку з чырвонай стужкай ды маўзер на бок павесілі, і пачалі з працавітых людзей зьдзеквацца. А лукашэнка байструк, не ведае ні гісторыі сваіх сваякоў, дык што ад яго чакаць, хай задушацца.
  • Славянское братство
    01.02.2024
    Пора Белоруссии прирастать Смоленщиной и Брянщиной...
  • Вучань
    01.02.2024
    А унутры - гісторыя рашы. Беларусь толькі на вокладцы

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →