Суд паставіў кропку ў гісторыі з шумным кандыцыянерам у суседзяў, з-за якога мужчына схуднеў да 38 кілаграмаў
Памятаеце Дзмітрыя, які арандуе кватэру ў шматпавярховіку на вул. Чыгуначнай у Мінску і больш за год спрабаваў угаварыць суседзяў перанесці шумны вонкавы блок кандыцыянера далей ад сваіх вокнаў? Гісторыя, здаецца, скончылася на ягоную карысць.
Нягледзячы на працяглыя цяжбы, 10 студзеня суд прыняў рашэнне аб дэмантажы вонкавага блока кандыцыянера, даўшы адказчыку 15 дзён на апеляцыю, піша Onliner.by.
— З усёй гэтай сітуацыі я зразумеў адно: калі шуміць, значыць, вам не здаецца, — кажа мінчук. — Але вас абавязкова будуць пераконваць у адваротным. Мы ўсе вельмі па-рознаму ўспрымаем гукі і свет у цэлым. Калі вы кажаце праўду — людзі вас чуюць, з'яўляюцца і аб'ектыўныя доказы, нават у выпадку з хітрымі суседзямі, якія будуць усяляк гэтую праўду хаваць і ўхіляцца ад экспертызы. Але прасцей змяніць кватэру пры наяўнасці такой магчымасці. У астатнім спадзяемся на больш хуткія змены ў заканадаўстве, якія паскораць правядзенне экспертызы і скарэктуюць працэдуру ўзгаднення кандыцыянераў з улікам інтарэсаў суседзяў.
Па словах Дзмітрыя, гігіенічныя нормы не ўлічваюць працягласць уздзеяння малых узроўняў шуму, і ў гэтым крыецца адна з праблем.
— Напрыклад, можна пару гадзін пацярпець піск камара, які ледзь фіксуецца прыборамі і не перавышае санітарных нормаў. Але паспрабуйце жыць з гэтым гукам месяц ці паўтара-два гады? Гэта можа нават прывесці да захворвання вуха, якое прыйдзецца доўга і ўпарта лячыць, — падсумаваў мінчанін.
Каментары