У Тэхналагічным універсітэце будуць рыхтаваць спецыялістаў па кіраванні беспілотнікамі
Актуальны кірунак адкрыецца ўлетку.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Войтаў распавёў аб планах адкрыць яшчэ адзін актуальны кірунак падрыхтоўкі спецыялістаў у 2024 г. Гэта — «праектаванне, будаванне, эксплуатацыя беспілотных сістэм».
Сёння ў краіне дзейнічаюць 15 кампаній, якія вырабляюць беспілотныя лятальныя апараты.
«Свет крок за крокам рухаецца да выкарыстання беспілотных сістэм на наземным, марскім і рачным транспарце», — сказаў рэктар БДТУ. — Беспілотныя тэхналогіі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту выкарыстоўваюцца для прадухілення лясных пажараў, ацэнкі стану ляснога фонду, у землеўпарадкаванні, для вывучэння стану ліній электраперадачы, трубаправодаў, стану дарог».
Ужо чатыры гады БДТУ рыхтуе профільных спецыялістаў у рамках павышэння кваліфікацыі, і перападрыхтоўка карыстаецца вялікім попытам. Аднак зараз будуць рыхтаваць кадры на першым узроўні вышэйшай адукацыі.
Ёсць дамова з казанскім Нацыянальным даследчым тэхнічным універсітэтам імя Тупалева і з Маскоўскім авіяцыйным інстытутам.
Каментары