Грамадства5

Арышты ў кампаніі, якую ўзначальвае брат заснавальніка ЕРАМ Аркадзя Добкіна

Адбыўся рэйд сілавікоў у брэсцкую кампанію ГСКБ, якую ўзначальвае 75-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка ЕРАМа Аркадзя Добкіна. Ці затрыманы сам Сямён, пэўнай інфармацыі няма. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», на мінулым тыдні ў кампаніі адбыліся арышты, было затрымана некалькі чалавек. Суразмоўцы кажуць, што чулі ад супрацоўнікаў кампаніі пра сувязь арыштаў начальства з карупцыяй. 

Ці ёсць сярод затрыманых заснавальнік — няясна. Дазваніцца да Сямёна Добкіна наўпрост ці звязацца з ім праз прыёмную пакуль немагчыма.

Сямён Добкін — старэйшы брат Аркадзя Добкіна, заснавальніка ЕРАМа, які цяпер жыве ў ЗША і не прыязджае ў Беларусь пасля таго, як Лукашэнка назваў яго «дробкіным». 

Сямёну Добкіну 75 год.

Чытайце таксама: Бізнэсмен Сямён Добкін: Я праціўнік інтэграцыі. І трэба адміністратыўна ўкараняць беларускую мову

Малодшы з братоў, Аркадзь, па словах супрацоўнікаў ЕРАМ, неаднаразова выкарыстоўваў троху мадыфікаваную цытату брата з гэтага інтэрв'ю пры расповедзе калектыву пра сябе: «Я габрэй, я беларус».

***

Брэсцкае ГСКБ (Галоўнае спецыялізаванае канструктарскае бюро), паводле іхняга сайта, з'яўляецца найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніяй на тэрыторыі Беларусі.

Працуе на ўнутраным рынку і рынках СНД, выпускае воданагравальныя і паравыя катлы на вадкім і цвёрдым паліве, гарэлкі, утылізатары, блочна-модульныя кацельні і іншае інжынернае абсталявання для жыллёва-камунальных гаспадарак, а таксама будаўнічых арганізацый і іншых суб'ектаў сацыяльнага прызначэння.

Абсталяванне вытворчасці ГСКБ выкарытоўваецца на курорце «Сілічы», Нацыянальнай бібліятэцы, магілёўскім «Трансмашы» і многіх іншых месцах. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Ганьба
    14.12.2023
    Арышты становяцца будзёнасцю. Ужо як прагноз надвор'я. Пры гэтым вату ўсё задавальняе, яна й ўвагі не звяртае, а неўзабаве будзе думаць, што так і трэба - чыстка шэрагаў, больш бяспекі.
    Эміграцыя ж на сітуацыю ніяк не ўплывае. Зноў чакаем цудаў і чорных лебядзей.
  • бабруйчанін
    14.12.2023
    ??? Добкіны як і іх падначаленные айці індзейцы ні разумеюць зае біцкая кастрычніцкая у рєшце рєшт да іх дойдзе і ханука ні дапаможє
    Тым жа меерхольду міхоєлєсу мандєльштамув ернаподаннства джугашвілі ні дапамагло і здрадніцтва сваіх коллег
  • Василий
    14.12.2023
    бабруйчанін, ты сам хоть живой останься, а потом га,,,,й

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус заплаціў 80 еўра за хуткі пераход мяжы. Ні грошай, ні хуткага перасячэння

Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту1

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта3

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс2

Краіну накрыла непагадзь ФОТА1

Казахскі журналіст, у якога стралялі ў Кіеве, памёр у бальніцы

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»10

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →