Навіна пра тое, што Слава Камісаранка жаніўся, для многіх стала нечаканай. Але працяг гэтай гісторыі здзіўляе яшчэ больш, бо комік, як выявілася, не ведаў, з кім насамрэч ажаніўся.
Пра вяселле Камісаранкі стала вядома на мінулым тыдні. Фота апублікавала 12 верасня яго нявеста Юлія ў сваім інстаграме. Вяселле, меркавана, было ў Чарнагорыі.
Дзяўчына апублікавала вясельныя здымкі, пад адным яна напісала: «Прывет, мой муж».
Наколькі вядома, Юлія Шашкова родам з Такмака пад Запарожжам. Раней яна публікавала сумесныя здымкі з комікам. У красавіку выклала фота з пярсцёнкам і падпісала: «Выходжу за найлепшага мужчыну на свеце». Але хто гэты мужчына, у пасце не згадала.
У сеціве тады сталі абмяркоўваць, што дзяўчына — былая вэбкамшчыца (так называюць тых, хто за грошы раздзяваецца на камеру ці выконвае іншыя просьбы кліента). У адкрытым доступе можна адшукаць і фота дзяўчыны — па вялікіх татуіроўках можна зрабіць высновы, што на тых голых здымках яна.
Сёння Камісаранка агаломшыў прызнаннем:
«Вы, напэўна, бачылі навіны, што я ажаніўся, і яшчэ шмат усякага ў гэтых навінах. У гэтай сітуацыі жудасна ўсё, пра гэту сітуацыю зневажальна казаць, але маўчаць пра яе, напэўна, яшчэ больш зневажальна. Таму паспрабую коратка пра ўсё сказаць.
Не, я пра гэта нічога не ведаў, а калі я даведаўся і спытаў, мне ўсё роўна схлусілі. Так, я лічу, што мінулае ў чалавека можа быць якім заўгодна, але вы павінны пра гэта адкрыта сказаць партнёру, а не хаваць гэта і не адмаўляць гэта да моманту, калі гэта ўсё ўскрыецца.
Так, сказаць пра такое няпроста, страшна і наогул як быццам немагчыма, але яшчэ страшней, калі твой муж даведваецца пра гэта з інтэрнэту пасярод вашага мядовага месяца.
Я не адчуваю сябе раззлаваным, пакрыўджаным і тым, хто прагне помсты. Мне проста вельмі сумна ад таго, што ўсё так атрымалася», — напісаў ён у інстаграме.
Падпісчыкі і знаёмыя Камісаранкі адрэагавалі на ягоны пост па-рознаму.
«Ну ажаніўся, калі будзе дрэнна з ёй — развядзешся. Гэта проста праца. Можа, яна чалавек добры, і ў вас будзе шчасце. Сэнс прасіць прабачэння перад публікай і казаць, што ты не ведаў. Яна нікога не забіла, не гандлявала людзьмі, не крала грошай… Жэняцца не з прафесіяй, а з чалавекам».
«Адна рэч быць у курсе і прыняць такую гісторыю пра партнёра. Іншая рэч — калі партнёр схаваў гэта. Ну такое… Сіл табе, Слава, гэта перажыць».
«Слава, вяртайся ў Польшчу, тут столькі класных вольных беларускіх дзяўчат».
«А ў чым штука там? Актывістка БРСМ папалася?»
«Дык ты не ведаў?..»
Каментары