Грамадства66

Гурт Irdorath апублікаваў першае за два гады відэа. Яны просяць аб дапамозе

Кліп выйшаў да дня нараджэння вакалісткі Надзеі Калач. На відэа можна пабачыць кранальны момант яе сустрэчы з мужам Уладзімірам пасля калоніі.

«Сёння мы хочам падзякаваць вам і сказаць, што тое, што адбылося, нас не зламала. Так, у нас шмат працы, але ў той жа час у нас шмат крэатыўных ідэй і жадання ўвасабляць іх у жыццё. І з вашай падтрымкай мы пройдзем праз усё», — пішуць музыкі.

Нагадаем, музыкаў Irdorath затрымалі роўна два гады таму, 2 жніўня 2021 года.

Пазней іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.

Музыкі абвясцілі збор грошай.

Пасля вызвалення нам незаконна забаранілі выезд з краіны, але пры дапамозе BYSOL мы змаглі з'ехаць з Беларусі. Рэжыму не ўдалося нас зламаць, і мы хочам далей працягваць займацца мастацтвам, падтрымліваючы і натхняючы беларусаў.

Цяпер мы ў бяспецы, але маем патрэбу ў фінансавай падтрымцы.

За час, што мы былі ў калоніі, наша творчасць дзякуючы вам не была забытая. І мы маем намер працягнуць сваю справу, як толькі зноў адчуем глебу пад нагамі.

€10 500 Сродкі патрэбныя на рэабілітацыю пасля калоніі і адаптацыю ў новай краіне. Але большая частка пойдзе на адраджэнне нашых творчых праектаў — мы хочам аднавіць музычныя інструменты і абсталяванне, каб працягваць натхняць беларусаў.

Падтрымаць праз «Байсол».

Каментары6

  • Добра! дапаможам
    02.08.2023
    Зараз беларуская культура пад забаронай ды без падтрымкі "дзяржавы" якая займаецца прымусовай русіфікацыяй. 
    Таму трэба падтрымліваць артыстаў, паэтаў, пісьменнікаў, музыкаў.

    Беларус беларусу беларус і гэта зараз добра. Значэнне гэтай прыказкі стала выкаростоўвацца у добрым сэнсе
  • Янка
    02.08.2023
    Пётра, хобі - гэта канцэрты "народных калектываў" на восеньскіх кірмашах па продажу садавіны/агародніны.
    Камплекты прафесійных музычных інструментаў могуць каштаваць тысячы еўра.
    Таксама пасля катавальных умоваў у беларускіх СІЗА і турмах шмат палітвязняў атрымліваюць хваробы, якія без лячэння перашкаджаюць працаўладкаванню, асабліва калі справа ідзе аб цяжкіх умовах працы
  • mikola
    02.08.2023
    nihai  im *Fany* dapamagaiuc !Zladzce Kancert ! Mne nihto ni dapamagau !

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно

У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок ВІДЭА

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?2

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці18

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць