Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага зноў судзяць адразу па шасці артыкулах: аб закліках да экстрэмізму, стварэнні НКА, якая замахваецца на правы грамадзян, фінансаванні экстрэмізму, стварэнні экстрэмісцкай супольнасці, уцягванні непаўналетніх у здзяйсненне небяспечных дзеянняў і рэабілітацыі нацызму, піша «Новая газета».
Паводле гэтых артыкулаў Навальнаму пагражае да 30 гадоў турмы, але дзяржабвінавачанне ўжо запатрабавала «толькі» 20. Абвяшчэнне прысуду прызначанае на 4 жніўня.
Працэс адбываецца на выязным пасяджэнні ў калоніі ВК-6 у пасёлку Мелехава Уладзімірскай вобласці ў закрытым рэжыме. Разам з Навальным па гэтай справе судзяць былога тэхнічнага дырэктара «Навальны LIVE» Даніэля Халоднага, які ўжо больш за год знаходзіцца ў СІЗА. Яму абвінавачанне запрасіла 10 гадоў.
Цяпер Аляксей Навальны адбывае раней прызначаны яму тэрмін у 9 гадоў калоніі строгага рэжыму.
Каментары