Супраць Навальнага завялі крымінальную справу аб тэрарызме. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне
Аляксей Навальны заявіў, што ў рамках крымінальнай справы аб экстрэмізме ў дачыненні да яго выдзелена асобная «тэрарыстычная справа», па якой яго будзе судзіць ваенны суд. Афіцыйных каментароў на гэты конт не было.
«Мне пагражае 30 гадоў па гэтай справе, мабыць, пажыццёвае па наступнай», — заявіў палітык, выступаючы па відэасувязі ў Басманным судзе Масквы.
Таксама вядома, што палітыка чарговы раз адправілі ў штрафны ізалятар. 25 красавіка, калі ён выйшаў з ШІЗА пасля 15 сутак, яго зноў адправілі ў ізалятар на той жа тэрмін.
«Як прынята казаць у такіх выпадках — вяха! Для мяне адмянілі жалезнае правіла турмаў, якое выконвалася і ў СССР, і ў Расіі: пасля «квача» у ШІЗА зэка трэба хоць бы на суткі «падняць» на зону перад тым, як даць яшчэ аднаго «квача». Зламаў сістэму. Праўда, у няправільны бок», — з сумам дадаў палітык.
Са жніўня 2022 года Аляксея Навальнага адпраўляюць у штрафны ізалятар ужо 14-ы раз. Раней адміністрацыя калоніі адпраўляла яго ў ізалятар праз тое, што палітык, напрыклад, не зашпіліў гузік паводле статуту, не правільна прадставіўся або «прысеў на шконку».
Каментары
Беларусь ужо даўно экспэрымэнтальнае поле для расейскіх улад