Свет88

Меліціна Станюта стала сведкай беспарадкаў у Францыі і адкаментавала іх

Пратэстоўцы паляць машыны і рабуюць дамы. Так яны выказваюць сваё абурэнне дзеяннямі паліцыі. Бясчынствы пачаліся пасля забойства юнака паліцыяй і працягваюцца шосты дзень.

Пратэсты ў прыгарадзе Парыжа Нантэры, 30 чэрвеня 2023 года. Фота: AP Photo / Aurelien Morissard

Беспарадкі ў Францыі пачаліся пасля таго, як 27 чэрвеня паліцэйскія застрэлілі 17-гадовага юнака. Па афіцыйнай версіі, ён ехаў на аўто і не спыніўся па патрабаванні паліцыі. Паліцыянты таксама казалі, што хлопец спрабаваў наехаць на іх, але відэа гэта абвергла. Паліцыянта, які страляў, затрымалі.

Многія лічаць, што калі б хлопец не быў паўночнаафрыканскага паходжання (ён пры гэтым меў французскае грамадзянства), то страляць бы не сталі.

За гэтыя дні пратэсту, па падліках Associated Press, было затрымана 3,3 тысячы чалавек. Міністр унутраных спраў Джэральд Дарманін заявіў, што сярэдні ўзрост арыштаваных склаў 17 гадоў, а некаторым было ўсяго 12 гадоў, калі яны ладзілі пажары. Каля 60% арыштаваных раней не мелі сутыкненняў з паліцыяй, як піша Bloomberg.

Беспарадкі прайшлі ў Парыжы, Марселі, Тулузе. Пратэстоўцы паляць машыны, рабуюць дамы і крамы. Шкода можа скласці некалькі сотняў мільёнаў еўра. Модны дом Celine адмяніў паказ мужчынскай калекцыі, які планаваўся 2 ліпеня ў Парыжы.

Пашкоджаная спартыўная крама ў Парыжы, 30 чэрвеня 2023 года. Фота: AP Photo / Michel Euler

У камуне Ляй-ле-Руз (прыгарад Парыжа) дом мэра пратараніў аўтамабіль, яго жонка і адно з маленькіх дзяцей былі параненыя.

Каб справіцца з беспарадкамі, улады Францыі мабілізавалі 45 тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Беларуская гімнастка Меліціна Станюта, якая цяпер жыве ў Парыжы, бачыла гэта на свае вочы і падзялілася разважаннямі.

«Свабода аднаго заканчваецца, калі пачынаецца свабода іншага».

Мне гэта абсалютна падабаецца. Пратэсты, дэманстрацыя свайго меркавання вітаюцца, але, на мой погляд, гэта павінна быць лагічна і без вялікіх разбурэнняў, як было раней.

Змагаючыся за тое, каб вас пачулі, будзьце ўпэўненыя, што вы звяртаецеся да патрэбных вушэй.

Я маю на ўвазе, калі вы абражаныя дзеяннямі супрацоўніка паліцыі — ідзіце ў паліцэйскі ўчастак, навошта вы спальваеце прыватную ўласнасць і прымушаеце людзей, якія, верагодна, знаходзяцца на тым жа баку, што і вы, турбавацца і адчуваць стрэс.

Паверце мне, так як я беларуска, пратэсты могуць быць рознымі. Pov 2020, — напісала спартоўка ў інстаграме па-англійску і дадала па-беларуску:

— Ведаеце, тэкст на мове будзе сцiплы, бо вы i так разумееце, што / як / дзе / чаму можна выказаць сваю думку. Кропка, бо я ведаю, што мы на адной хвалi».

Гэтыя пратэсты параўноўваюць з рэакцыяй у Амерыцы на забойства афраамерыканца Джорджа Флойда ў 2020 годзе. Кадр, як паліцэйскі прыціснуў яго шыю каленам да асфальту, разляцеўся ў медыя.

Каментары8

  • Канфедэрат
    04.07.2023
    Джордж Флойд памёр не ад калена на шыі, а ад перадоза фентанілам. Апіаты прыгнечваюць дыханне, таму ён казаў, што ня можа дыхаць. Паліцэйскага пасадзілі, каб супакоіць чорныя бунты.
  • Снид
    04.07.2023
    печальный урок на случай, если эпоха колониализма когда-нибудь повторится: не пускать коренное население колонии в метрополию и тем более никогда, *никогда* не давать им гражданство
    исправить такие ошибки можно разве что этническими чистками, а мы же не любим этнические чистки, правда?
  • Ат хабаравска да бреста!
    04.07.2023
    Жыхары Беларусі праблем з іншаземцамі на сваёй зямлі даўно не маюць, бо, дзякуючы русіфікацыі, самі ператварыліся на гэтых іншаземцаў. 

    А другая хваля (каўказцы, азіяты і інш., ад чаго Лука цяпер, як ні дзіўна, абараняе) пойдзе ўжо падчас канчатковага "воссоедіненія двух ветвей русского народа". Якому зрусіфікаваныя ўшчэнт тутэйшыя моцна пераймацца ня будуць, а расейцы - і пагатоў. Пасля паразы ва Ўкраіне ім спатрэбіцца суцяшальны прыз. 

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі28

У Браславе — бусел, у Белавежскай пушчы — лісічкі. Цёплае надвор’е заблытала прыроду1

Латушка адказаў на абвінавачванні Пазняка: Пасварыцца не атрымаецца74

Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень выбараў7

Для другой АЭС разглядаюць пляцоўку пад Магілёвам10

Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам у Белгазпрамбанку3

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны6

Латушка пра выбары: За мяне пастаўце і за тых, хто быў вымушаны з'ехаць39

СБУ затрымала галоўнага псіхіятра УСУ, які за час вайны разбагацеў больш чым на $1 мільён4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →