Вайна

Дэлегацыя з Афрыкі скарысталася бамбасховішчам падчас атакі Расіі на Кіеў

Журналісты Reuters чулі выбухі і заўважылі дымавы след ад дзвюх ракет у паветры.

Кіраўнік ПАР Сірыл Рамафоса. Скрыншот відэа

Таксама каманда Reuters бачыла, як афрыканскія лідары прыбылі ў Кіеў у калоне аўтамабіляў і зайшлі ў гатэль, каб скарыстацца бамбасховішчам, піша «Украінская праўда».

Лідары ПАР, Егіпта, Сенегала, Уганды, Замбіі і Рэспублікі Конга знаходзяцца ў Кіеве з міратворчай місіяй, накіраванай на ўстанаўленне міру пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Сярод захадаў, якія могуць быць прапанаваныя, — адвядзенне расійскіх войскаў, вывад з Беларусі тактычнай ядзернай зброі, прыпыненне дзеяння ордара Міжнароднага крымінальнага суда на арышт Пуціна і паслабленне антырасійскіх санкцый.

Афрыканскія лідары таксама імкнуцца да «безумоўнага пагаднення аб збожжы і ўгнаеннях», у якіх вельмі зацікаўлена Афрыка.

Падчас візіту афрыканскіх лідараў Расія атакавала Украіну, у тым ліку Кіеў, ракетамі «Кінжал», «Калібр» і беспілотнікамі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас атакі супрацьпаветраная абарона Украіны знішчыла 12 ракет. Кіраўнік Кіеўскай ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко паведаміў, што гэтыя цэлі былі збітыя ў паветранай прасторы вакол Кіева.

Каментары

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

«Нельга дапусціць парушэння міжнароднага права». Валянціна Мацвіенка занепакоеная прэтэнзіямі ЗША на Грэнландыю7

У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду2

Супрацоўнікі ДАІ ў Віцебску затрымалі п'яную маці, якая везла сына ў дзіцячы садок

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце25

Пракурор запатрабаваў пажыццёвага зняволення для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →