Свет44

Пуцін перадаў РПЦ абраз Рублёва назаўжды, хоць прасілі толькі на два тыдні

Як расказаў кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл, ён прасіў Пуціна перадаць абраз царкве толькі на два тыдні, каб выставіць яго для пакланення ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве ў гонар свята Тройцы. Але Пуцін замест таго зрабіў шчодры падарунак.

«У адказ на гэта, як вы ведаеце, прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі было прынятае гістарычнае рашэнне аб вяртанні іконы Святой Тройцы Рускай Праваслаўнай Царкве. Мы маглі толькі марыць пра тое, каб гэтая святыня была вернутая Царкве, каб народ наш мог маліцца перад гэтай святыняй, просячы блаславення Божага і на краіну, і на царкву», — заявіў патрыярх Кірыл.

Ён адзначыў, што Міністэрства культуры не пярэчыла перадачы «Тройцы» з музея ў храм.

Таксама, паводле Кірыла, Пуцін асабіста прыняў рашэнне аб перадачы Царкве грабніцы Аляксандра Неўскага. Адпаведную дамову прадстаўнікі пецярбургскага Эрмітажа падпісалі з РПЦ 10 мая.

Абраз Андрэя Рублёва «Тройца» — адна з самых вядомых яго прац, напісаная ў XV стагоддзі. Да рэвалюцыі 1917 года абраз захоўваўся ў Троіца-Сергіевай лаўры, а потым савецкі ўрад перадаў яго ў Траццякоўскую галерэю.

У мінулым годзе, нягледзячы на пярэчанні рэстаўратараў, абраз ужо перадавалі Царкве на два дні для пакланення вернікаў. Пасля гэтага спецыялісты налічылі на ім 61 новае пашкоджанне.

Вяртанне РПЦ менавіта цяпер культурных каштоўнасцяў з дзяржаўных музеяў Расіі можна звязваць сярод іншага і з узмацненнем ідэалагічнай ролі гэтай Царквы на фоне няўдач расійскай арміі ў развязанай Крамлём вайне ва Украіне. Так, нядаўна паведамлялася, што ў вайсковых падраздзяленнях расійскай вайсковай групоўкі «Днепр» у Херсонскай вобласці пачалі правозіць раней падораны Пуціным абраз з выявай «Спаса Нерукатворнага».

Каментары4

  • mikola
    16.05.2023
    Use Dyktatary kali ih *prypjakala u adno mesca*- zvjartalisa da Boga!   Stalin -kali nemcy padyisli da Maskvy-dau dazvol-Cerkvy paadczynjali i t.d.
  • Улад
    16.05.2023
    Андрэй Рублёў быў бы супраць. РПЦ адышла ад Бога і падтрымлівае агрэсію Арды супраць Кіеўскай Русі. Абраз "Тройца" мастак як раз стварыў, каб спыніць вайну паміж княствамі.
  • Oj Boža moj...
    16.05.2023
    Što Pucin kranaje, toje Pucin niščyć. Hety staražytny abraz nietryvały. Patrebna muzejnaja technalohija, kab kantralavać škodnaje śviatło j vilhotnaść. Ciapier jon, vierahodna, sapsujecca j budzie stračany nazaŭždy.

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы13

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага9

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →