«Убачыць гэта ў сябе ў бліндажы — ганарова і радасна». Расіяне знайшлі моцны сродак супраць меркаванага ўкраінскага контрнаступлення
Па вайсковых падраздзяленнях расійскай вайсковай групоўкі «Днепр» у Херсонскай вобласці пачалі правозіць падораны Пуціным абраз з выявай «Спаса Нерукатворнага». Пра гэта паведаміў ТАСС прадстаўнік Сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі протаіерэй Вячаслаў.
«Камандаванне групоўкі прыняло рашэнне пусціць яго хрэсным ходам па часцях і злучэннях «Дняпра»… Мы даставім яго ва ўсе часці, і на перадавой, і ў тылавыя падраздзяленні.
Вялікая, маленькая часць — усё адно. Натуральна, убачыць гэты абраз, атрыманы з рук прэзідэнта, у сябе ў бліндажы — гэта ганарова і радасна», — сказаў святар РПЦ.
Два абразы Пуцін прывёз сваім вайскоўцам 18 красавіка падчас візіту на акупаваныя тэрыторыі. Яшчэ адну такую ж ікону Пуцін падарыў штабу Нацгвардыі «Усход».
Каментары