Кантрасныя смакі ў гэтай салаце вам спадабаюцца — асабліва ў спалучэнні з травамі, спецыямі і мядова-гарчычнай запраўкай. А бурак яшчэ і карысны!
Салата з бурака і сыру фета. Фота: scrambledchefs.com
Вам спатрэбіцца:
- 200 г маладога лісця шпінату,
- 500 г варанага бурака,
- 2 пачкі па 200 г сыру фета, раскрышанага,
- пучок лісця мяты, парванага,
- пучок зялёнай цыбулі, дробна нарэзанай,
- 2 доўгія чырвоныя перцы чылі, ачышчаныя ад насення і дробна нарэзаныя,
- 5 сталовых лыжак рапсавага алею,
- 5 ст. л. мёду,
- 5 ст. л. лімоннага соку,
- 1 ст. л. дыжонскай гарчыцы.
Як гатаваць:
1. Выкладзіце лісце шпінату на вялікую талерку. Нарэжце бурак кавалачкамі і выкладзіце на шпінат. Пасыпце сырам, мятай, зялёнай цыбуляй і перцам чылі.
2. Для запраўкі: змяшайце алей, мёд, лімонны сок і гарчыцу ў шкляным слоіку з накрыўкай. Добра патрасіце, каб усё перамяшалася. Паліце салату запраўкай і злёгку змяшайце.
Смачна есці!
Яшчэ рэцэпты:
Рэцэпт на выхадныя: новы падыход да звыклай грэчаскай салаты
Рэцэпт на выхадныя. Кекс з бурака — незвычайна і нечакана смачна
Каментары
вась толькі...
з усіх інгрэдыентаў нам даступны зараз толькі бурак..(
дарэчы, як там туі?