Польскі міністр абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што Украіна ўжо атрымала сістэмы Patriot, піша іспанскае выданне Razon.
Пра тое, што Украіне будуць перададзеныя перадавыя амерыканскія зенітна-ракетныя комплексы «Пэтрыёт», стала вядома ў канцы мінулага года.
Што тычыцца паставак авіяцыі, то рашэнні па ёй павінны прымацца на больш шырокім саюзніцкім узроўні, выказаўся польскі міністр.
Марыюш Блашчак адзначыў, што перамога Украіны — адзіны справядлівы варыянт заканчэння вайны.
З пачатку вайны Польшча аказала Украіне ваенную дапамогу на суму 2,2 мільярда еўра.
Каментары