У дзіцячым садку ў Беластоку пачнецца набор у беларускамоўную групу
У Беластоку ў дзіцячым садку пачнецца набор у групы з беларускай мовай адукацыі. Запісацца ў садок можна ўжо ў лютым, паведаміў «Белсату» Зміцер Косцін, журналіст «Польскага Радыё» у Беластоку.
«У Беластоку ёсць адзіная ў Польшчы навучальная ўстанова, у якой дзейнічаюць цалкам беларускамоўныя групы. Гэта дзіцячы садок №14, там ёсць як польскія, так і беларускія групы навучання. Гэта цікавая з’ява, бо там могуць вучыцца дзеткі з любой краіны, і гэта цудоўная магчымасць для беларускіх дзетак трапіць у асяроддзе, дзе іх будуць разумець настаўнікі», — кажа Косцін.
Па словах журналіста, такія садкі цяжка знайсці нават у Беларусі.
«Дух гэтага садка, па нашым досведзе, — ён беларускі, дзеці могуць вывучаць нашы песні і вершы, з імі будуць размаўляць на нашай мове. Набор у садок пачнецца ў сярэдзіне лютага, каб трапіць туды, трэба прайсці электронную рэгістрацыю, падаць заяўку і пазначыць, што мы хочам, каб дзіця вывучала беларускую мову. Гэта адзін з чыннікаў, які кіруе іх у дзіцячы садок №14. Больш за тое — у садок можна трапіць з любога раёна Беластока.
Адзіная перашкода — вялікая папулярнасць садка, летась не ўсе ахвочыя трапілі туды. Але спрабаваць заўсёды можна. Канешне, 100% верагоднасці няма, бо ў Польшчы ёсць абавязак толькі аднаго года дашкольнай адукацыі, так званая нулёўка. Гэта гарадскі садок, і аплата там — як і ў іншых польскіх садках», — распавядае Зміцер Косцін.
Беларускія групы ў дзіцячым садку №14 дзейнічаюць больш за 20 гадоў. Але ў апошнія гады ахвотных стала значна больш, чым выдзеленых месцаў.
-
«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў
-
Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў
-
Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый
Каментары
Пакуль ў Беларусі знішчаецца усе беларускае беларускія дзеці за мяжой ня павінны вучыцца ў рускамоўных школах