Грамадства33

Суд у Бярозе адмяніў прысуд мінчуку за абразу сілавікоў

Рамана Коржыка абвінавачвалі ў тым, што ён напісаў у тэлеграм-чатах абразлівыя каментары пра шэсць супрацоўнікаў МУС з 29 кастрычніка па 7 снежня 2020 года. Гэта артыкул 369 КК — «абраза прадстаўніка ўлады».

Як тлумачаць праваабаронцы, у адпаведнасці з дзейнай тады рэдакцыяй Крымінальнага кодэкса максімальнае пакаранне па артыкуле было да 2 гадоў пазбаўлення волі, а значыць, «злачынства» мінчука адносілася да тых, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі. У такім выпадку тэрмін даўніны — два гады з моманту здзяйснення ўчынку. Гэта значыць, прысуд Раману Коржыку мусіў набыць моц на працягу двух гадоў з даты напісання апошняга каментара — не пазней за 7 снежня.

Аднак прысуд у судзе быў вынесены 6 снежня, а набыць моц мог не раней чым праз 10 дзён. У такім выпадку суду варта было спыніць справу за заканчэннем тэрміну даўнасці. Аднак замест гэтага мінчуку прызначылі год абмежавання волі, а таксама абавязалі выплаціць па 1000 рублёў кожнаму з шасці пацярпелых.

Як цяпер высветлілася, суд выправіўся на дадатковым пасяджэнні 26 снежня. Суддзя Наталля Вакульчык, якая раней вынесла абвінаваўчы прысуд, гэтым разам пастанавіла вызваліць Рамана Коржыка ад пакарання з прычыны сканчэння тэрміну даўнасці.

Каментары3

  • Mar
    11.01.2023
    Неужели иногда до законов в стране беспредела?
  • даведка
    11.01.2023
    Это нереабилитирующее основание, поэтому признан виновным, но не будет нести наказание за это. 
  • Тэкля
    11.01.2023
    Выправіце памылку. Максімальны тэрмін пакарання па "старой" рэдакцыі арт. 369 КК - тры гады АБМЕЖАВАННЯ волі. "Старая" рэдакцыя не прадугледжвала пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, таму і злачынства адносілася да катэгорыі, якія не ўяўлялі вялікай грамадскай небяспекі

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду1

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 24

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →