Расіяне знішчаюць Херсон. Толькі сёння ад абстрэлаў там загінулі 15 чалавек, 35 параненыя
Афіцыйныя звесткі пра колькасць загінулых і параненых падчас сённяшніх абстрэлаў Херсона паведаміла кіраўніца гарадской вайсковай адміністрацыі Галіна Лугавая. Сярод параненых — адно дзіця.
Учора ад абстрэлаў у Херсоне загінулі 10 чалавек, яшчэ 54 — пацярпелі.
Паводле Лугавой, з 20 па 25 лістапада расіяне абстралялі Херсон 74 разы.
Каментары