У Мінску судзяць намесніка дырэктара «Гараўтамоста» за абвальванне моста на Нямізе
Суд Цэнтральнага раёна сталіцы пачаў разгляд крымінальнай справы аб абрушэнні часткі пуцеправода на вуліцы Няміга. Абвінавачаным па справе з'яўляецца дырэктар «Гараўтамоста», піша «Спутнік».
Частка моста на Нямізе ў Мінску абрынулася ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 года.
Расследаванне справы цягнулася больш за паўгода, у верасні Генеральная пракуратура накіравала ў суд справу, заведзеную ў дачыненні да намесніка дырэктара «Гараўтамоста».
«Фігурант справы абвінавачваецца ў службовай халатнасці», — паведамілі ў судзе.
Як вынікае з матэрыялаў справы, чыноўніку выстаўлена абвінавачванне ў тым, што ён не выканаў і неналежным чынам выканаў свае службовыя абавязкі з прычыны несумленнага і нядбайнага стаўлення да службы. Гэта, па версіі следства, пацягнула абвальванне пешаходнай часткі пуцеправода па праспекце Пераможцаў праз вуліцу Багдановіча ў Мінску.
На стадыі папярэдняга следства да абвінавачванага была прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Пры накіраванні справы ў суд пракурор пакінуў гэтую меру стрымання.
Каментары