Здароўе

У Брытаніі змянілі рэкамендацыі хворым на артрыт

Нацыянальная служба аховы здароўя (Брытанія) выпусціла новыя рэкамендацыі па лячэнні артрыту. Згодна з імі, мільёнам брытанцаў, што маюць гэтую хваробу, цяпер раяць замест прыёму абязбольваючых знізіць вагу і павысіць фізічныя нагрузкі.

Фота: pixabay.com

Нацыянальны інстытут аховы здароўя і паляпшэння якасці медыцынскай дапамогі ў Брытаніі, лічыць, што фізічная актыўнасць лепей, чым болесуцішальныя накшталт парацэтамолу, дасць рады болю ад артрыту, піша Times.

Нацыянальная служба аховы здароўя траціць на лячэнне артрыту 10 мільярдаў фунтаў у год. Ён таксама з’яўляецца асноўнай прычынай 98% выпадкаў замены каленнага сустава, а кожная з такіх аперацый каштуе 10 тысяч фунтаў.

Цяпер медыкам парэкамендуюць прапаноўваюць хворым на артрыт індывідуальную праграму фізічных заняткаў — напрыклад, стрэтчынг, ёгу ці тай-чы.

Людзі з артрытам часам адмаўляюцца ад фізічнай нагрузкі, бо рухі могуць выклікаць часовае ўзмацненне іх болю. Але ёсць шмат сведчанняў, што рэгулярныя практыкаванні, наадварот, дапамагаюць зрабіць суставы больш рухавымі і знізіць боль.

Брытанскія медыкі таксама раяць хворым на артрыт знізіць вагу цела, бо гэта, у сваю чаргу, зніжае ціск на суставы і ўзровень запалення.

І толькі калі ўсе гэтыя меры не дапамогуць, калі артрыт значна пагаршае якасць жыцця пацыента, яго накіруюць на замену сустава.

Таксама эксперты параілі не ўжываць пры артрыце парацэтамол і глюказамін, бо яны мала дапамагаюць суцішыць боль. Варта пазбягаць і апіёідаў накшталт марфіну ці трамадолу, бо да іх можа развіцца прывыканне. Замест гэтых лекаў можна ўжываць ібупрафен — ці прымаць яго ў таблетках, ці накладваць на скуру над суставам мазь з ібупрафенам.

Якая фізічная нагрузка дапаможа чалавеку з артрытам

Важна, што новыя парады ад брытанцаў — не проста мера эканоміі, яны насамрэч павінны палегчыць стан пацыентаў. Пра якую ж дакладна нагрузку ідзе размова?

Пацыентам з артрытам раяць прысвячаць каля 150 хвілін на тыдзень аэробнай нагрузцы сярэдняй інтэнсіўнасці, а таксама двойчы на тыдзень рабіць сілавыя практыкаванні. Лепей выбраць нагрузку накшталт плавання ці катання на веласіпедзе замест чагосьці, што больш нагружае суставы, напрыклад, замест бегу.

Добры эфект пакажуць практыкаванні, звязаныя з расцяжкай для ўсяго цела — такую нагрузку можна атрымаць на ёзе ці тай-чы. Медыкі тлумачаць, што калі згінаць і выпростваць суставы, можна даўжэй захаваць іх рухавасць.

Не трэба адмаўляцца і ад нагрузкі, звязанай з нашэннем чагосьці цяжкага — напрыклад, ад нашэння торб з прадуктамі з крамы. Такія рэчы дапамагаюць захоўваць моц у мускулах, што таксама добра ўплывае на суставы.

І нават калі пацыентам з артрытам зусім цяжка рухацца, яны могуць выконваць самыя простыя практыкаванні, проста седзячы на крэсле.

Згодна з нядаўнім даследаваннем, апублікаваным у часопісе Arthritis Research & Therapy, старэйшыя за 60 гадоў людзі, якія маюць рэгулярную фізічную нагрузку, на 25% менш пакутуюць на боль у мускулах і суставах, чым тыя, хто рухаецца мала.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Названы лёгкі і эфектыўны спосаб падоўжыць жыццё

Нашто парыць ногі ў воцаце? Просты сродак ад праблем, пра якія не прынята гаварыць

Каментары

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш13

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 25

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →