Здарэнні

Вадзіма Пракоп’ева абвясцілі ў вышук. Хто яшчэ ў спісе?

Вядомы ў мінулым рэстаратар, а цяпер блогер Вадзім Пракоп’еў абвешчаны ў вышук беларускай міліцыяй. Удакладняецца, што ён падазраваны па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады, максімальна магчымае пакаранне па гэтым артыкуле — да трох год зняволення. Яшчэ ў 2020 годзе Пракоп’еў з’ехаў ва Украіну, адкуль і вядзе свой канал на YouTube. Паглядзелі, хто яшчэ ў базе вышуку МУС па «палітычных» артыкулах.

Апроч Вадзіма Пракоп’ева, у базе вышуку МУС знаходзіцца оперная спявачка і блогерка Маргарыта Ляўчук (арт. 370 КК — знявага дзяржаўнага сцяга) і яе партнёр па YouTube-канале Андрэй Павук (ч. 3 арт. 203-1 КК, арт. 369 КК, арт. 370 КК — незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці, абраза чыноўніка, знявага сцяга). Адзначым, што з-за мяжы доступ да базы закрыты.

Усяго па артыкулах, звязаных з палітычнай пазіцыяй, у базе 26 прозвішчаў. Варта адзначыць, што гэта не адзіная існуючая база вышуку.

Напрыклад, у ёй няма палітыкаў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, блогераў Антона Матолькі, Сцяпана Пуцілы, прадстаўнікоў фондаў дапамогі Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка, хоць беларускія сілавікі неаднаразова заяўлялі, што абвясцілі іх у вышук, некаторых спрабавалі ўключыць у вышук і па лініі інтэрпала.

Хто ж у базе МУС?

З адносна вядомых людзей — актывіст і былы кандыдат у дэпутаты з Мікашэвічаў Леанід Дубаносаў, якога неданаразова затрымлівалі сілавікі.

У картцы вышуку пазначана, што супраць яго заведзеная справа за распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»).

Па такім жа артыкуле шукаюць наступных людзей:

  • Дзмітрый Хлуд (1983 г.н.),
  • Сяргей Дземідовіч (1974 г. н., апроч таго, заведзеная справа па арт. 368 «Абраза прэзідэнта»),
  • Віктар Калаўр (1977 г. н., супраць яго таксама завялі па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады»).

Па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 КК) у базе вышуку МУС:

  • Канстанцін Тукала (1985 г. н.),
  • Андрэй Казіміраў (1999 г.н.) Анархіст, які быў паранены гумовай куляй на адной з акцыяў пратэсту ў Мінску, пазней ён быў затрыманы і збіты. З'ехаў у Расію, Беларусь патрабуе яго дэпартаваць.
  • Вадзім Дубойскі (1990 г.н.) Быў затрыманы і збіты ў Брэсце, з'ехаў у Расію, дзе быў затрыманы, Беларусь патрабуе яго дэпартацыі.
  • Руслан Фёдараў (1998 г. н.),
  • Алег Юраў (2003 г. н., фігурант «карагоднай справы» ў Брэсце, не з'явіўся ў суд),
  • Аляксандр Сіжук (1991 г.н.),
  • Ганна Бегаль (1995 г.н.),
  • Вікторыя Шкут (1998 г. н.),
  • Васіль Грудавік (1991 г. н.),
  • Уладзімір Хаміцэвіч (1993 г. н., фігурант «пінскай справы»),
  • Дзяніс Дзенісенка (1998 г. н.),
  • Андрэй Кузьмянчук (1971 г. н.).

Апроч Пракоп’ева, за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) завялі справы і абвясцілі ў вышук наступных людзей:

  • Міхаіл Пракапеня (1987 г. н.),
  • Івар Ланге (1987 г. н.),
  • Раман Шабановіч (1970 г. н., беларускі татарын, пляменнік вядомага муфція Абу-Бекіра Шабановіча. Пасля выбараў расфарбаваў свой грузавік у чырвона-белыя колеры, за што машыну забралі, быў на «сутках»),
  • Уладзімір Тарасюк (1980 г. н., супраць яго таксама завялі справу па арт. ч. 3 арт. 203-1, 391 КК),
  • Святлана Шэлег (1964 г. н.).

За супраціўленне сілавікам (арт. 363 КК) шукаюць Дзмітрыя Шайко (1999 г. н.). 

Усяго ж у базах вышуку Беларусі знаходзіцца 2,5 тысячы чалавек. Амаль палову з іх у вышук абвясцілі ў 2021 годзе. 

Чытайце таксама

Новы «Ток» — з Вадзімам Пракоп’евым. Пра чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэс пры Лукашэнку

«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал

Каментары

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць