Эканоміка

Буйны вытворца шын спыняе супрацоўніцтва з Беларускім металургічным заводам з-за парушэння правоў рабочых. Што вядома?

Адна з буйнейшых сусветных кампаній-вытворцаў аўтамабільных шын Pirelli Group спыняе супрацоўніцтва з Беларускім металургічным заводам. Падставай для гэтага стала невыкананне правоў рабочых на заводзе.

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі ў Прафесійным саюзе беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB: Professional Union of Belarusians in Britain), які і быў адным з ініцыятараў звароту да замежнага бізнэсу ў межах эканамічнага ціску дыяспар. 

«Упершыню мы звярнуліся да Pirelli з нагоды парушэнняў правоў рабочых у іх беларускага пастаўшчыка БМЗ у лютым 2021 года і з таго часу падтрымлівалі сувязь.

Мы падалі дэталёвую інфармацыю пра звальненне работнікаў адтуль па палітычных матывах пачынаючы са жніўня 2020 года, пра рэпрэсіі супраць некалькіх супрацоўнікаў, што абвясцілі страйк у лістападзе, а таксама супраць 11 рабочых, якія спрабавалі стварыць незалежны прафсаюз.

Мы папрасілі Pirelli расследаваць гэтыя падзеі і ацаніць іх адпаведнасць унутраным этычным правілам.

У выніку нашай працяглай камунікацыі Pirelli сапраўды правялі аўдыт ESG (экалагічнае, сацыяльнае і карпаратыўнае кіраванне) і ўчора паведамілі нам пра сваё рашэнне: «Спыніць камерцыйныя адносіны з БМЗ. Яно было прынята на падставе таго, што БМЗ парушае іх этычны кодэкс», — расказалі ў саюзе.

Афіцыйны адказ Pirelli для PUBB.

Пакуль невядома, з якога моманту рашэнне набывае моц. Усё, што ёсць на руках у саюза, — гэта ліст з адказам кампаніі.

«Наша Ніва» звярнулася па дадатковыя каментарыі непасрэдна ў Pirelli Group і да кіраўніцтва БМЗ — мы апублікуем іх адказы на сайце, як толькі атрымаем. 

Калі адносіны партнёраў сапраўды спыненыя канчаткова, для БМЗ гэта азначае страту важнага кліента. Яшчэ ў 2020 годзе БМЗ хваліліся нарошчваннем паставак бартавога бранзаванага дроту, у тым ліку Pirelli (яго выкарыстоўваюць у каркасах шын).

Фота: belsteel.com

Кейс з Pirelli таксама ў нейкім сэнсе вызначае тэндэнцыю, за якой могуць пайсці іншыя адказныя і этычныя кліенты.

Раней шведская Scandia Steel прыняла рашэнне паступова «адмовіцца ад БМЗ як пастаўшчыка і прыпыніць будучыя заказы». Французская група Michelin працягвае расследаванне парушэнняў правоў працоўных на БМЗ.

Чытайце таксама:

БМЗ пагражае дэфолт, які можа выклікаць ланцуговую рэакцыю

Якія кампаніі перасталі супрацоўнічаць з Беларуссю з-за палітыкі

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа13

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе10

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

На Расію ўпаў астэроід21

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту70

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа13

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →