Грамадства

«Убачыла паштоўку з вакзалам і так расплакалася»: экс-кіраўніца «Радзіславы» Вольга Гарбунова даслала ліст з-за кратаў

Былая кіраўніца прытулку для жанчын «Радзіслава» Вольга Гарбунова даслала ліст з-за кратаў. У ім яна адзначае, што робіць усё, каб захаваць сябе. 

Аляксандр Васюковіч, «Імёны»

«Убачыла паштоўку з вакзалам і так расплакалася:) Ён у кіламетры ад мяне знаходзіцца, столькі людзей я там забрала і адвезла ў прытулак, столькі падарожжаў маіх там пачыналася.

Заўсёды марыла пабываць у «Мінскім замку», думала, што, як і ў іншых гарадах Еўропы, тут закрыюць турму і зробяць музей, і я змагу тут пабываць. Але сусвет вырашыў інакш:). У маім вакне бачныя трохі 2,5 вежы, адна амаль разбураная. Мне здаецца, што нам яшчэ далёка да поўнага ўсведамлення, што гэта за месца ў нашай гісторыі.

Хацелася б напісаць, што я ў парадку, не хвалюйцеся, усё будзе добра зусім хутка, але падобна, я не настолькі моцная і смелая, як я пра сябе думала раней.

Дзякуй, што вы на сувязі са мной. Гэта і сапраўды вельмі вялікая падтрымка для меня ў гэтыя цёмныя часы. Абдымаю! Воля Гоа».

Тэкст ліста апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале праваабаронцы.

***

Вольгу Гарбунову затрымалі 9 лістапада па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. Яна адразу абвясціла галадоўку.

Вольга — былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, якія церпяць ад хатняга гвалту.

Каментары

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць