У ноч на суботу па захадзе, а раніцай і днём пераважна па паўночным захадзе краіны — кароткачасовыя дажджы.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, днём па захадзе парывісты.
Ноччу +1..+7°С, месцамі па краіне, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы — замаразкі 0..-3°С; тэмпература паветра днём +10..+16°С. У Мінску +11..+13°С, магчымы дождж.
У нядзелю пераважна без ападкаў і +11..+17°С, па Брэстчыне да +19°С. У Мінску да +14°С.
У панядзелак таксама пераважна без ападкаў, але па захадзе краіны прагназуецца моцны парывісты вецер. Днём +12..+19°С.
Каментары