Свет

Кіраўнік камітэта Бундэстага: Ryanair пасадзілі з ведама ці пры падтрымцы РФ

Старшыня замежнапалітычнага камітэта Бундэстага Норберт Ротген мяркуе, што прымусовая пасадка самалёта авіякампаніі Ryanair у Мінску была «як мінімум» ажыццёўлена з ведама Масквы, нават калі не пры падтрымцы расійскага боку.

Такое меркаванне ён выказаў у апублікаваным у сераду інтэрв'ю медыягрупе Funke, піша ТАСС.

У аўторак канцлерка ФРГ Ангела Меркель заявіла, што ў ЕС няма «пацверджаных звестак» аб датычнасці Расіі да інцыдэнту з пасадкай борта Ryanair. У сувязі з гэтым, са слоў Меркель, лідары краін ЕС на саміце 24-25 мая не сталі паглыбляцца ў дыскусію аб магчымай ролі Масквы ў сітуацыі з рэйсам.

Аднак Рэтген мяркуе, што ў сітуацыі з рэйсам Ryanair адбыўся «дзяржаўны згон самалёта», які нібыта «быў ухвалены» ўладамі РФ, «калі наогул з боку Расіі не было аператыўнай падтрымкі». На думку германскага дэпутата, «без шырокай падтрымкі Пуціна Лукашэнка ўжо даўно б больш не быў ва ўладзе».

Кіраўнік камітэта Бундэстага назваў інцыдэнт з самалётам сігналам ЕС аб неабходнасці змены палітыкі ў дачыненні да Расіі. «У такой сітуацыі проста наіўна меркаваць, што Масква зацікаўленая ў дыялогу або што ён да нечага прывядзе», — мяркуе ён. «Мы маем патрэбу, нарэшце, у адзінай еўрапейскай палітыцы ў дачыненні да Расіі, якая будзе грунтавацца на рэалізме. Германія і ЕС з дапамогай сваёй тэрапіі дыялогу не рушаць тут наперад», — мяркуе парламентарый. Ён адзначыў, што Масква «разумее толькі адну мову — грошай і газу».

Каментары

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»37

Юрась Губарэвіч расказаў, як зарабляў на жыццё ў Албаніі3

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі6

Гістарычная канцэнтрацыя багацця — сімвалічная рассадка на інаўгурацыі Трампа. Жонку Цукерберга пасадзілі бліжэй, чым дзяржсакратара ЗША4

«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера23

У Латвіі хочуць забараніць беларусам набываць нерухомасць3

Сталі вядомыя новыя факты пра памерлага ў Антальі Сяргея Будніка1

«Белоруссии» больш няма. Артыкул у рускай Вікіпедыі канчаткова перайменавалі19

Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →