Сустрэча прэм'ер-міністраў Расіі і Беларусі Міхаіла Мішусціна і Рамана Галоўчанкі адбудзецца ў красавіку ў Мінску. Пра гэта распавёў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, паведамляюць ria.ru.
Дакладная дата візіту Мішусціна ў Мінск пакуль невядомая, аднак агучаная галоўная тэма будучых перамоў.
— Адна з тэм — дарожныя карты. Я думаю, галоўнай тэмай, напэўна, будзе, — сказаў У. Сямашка.
Акрамя гэтага, 3 красавіка дарожныя карты будуць абмяркоўваць віцэ-прэм'еры Беларусі і Расіі Мікалай Снапкоў і Аляксей Авярчук.
Каментары