Крэмль упершыню пракаментаваў «перахопленую размову» Ніка і Майка пра Навальнага
У Крамлі са СМІ даведаліся пра змест тэлефоннай размовы пра Аляксея Навальнага, пра перахоп якога на мінулым тыдні абвясціў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша interfax.ru.
«Ну, напэўна, не нам меркаваць аб карыснасці і каштоўнасці дадзенага запісу. Гэта, хутчэй, праца спецыяльных службаў, што яны і робяць, — сказаў ён. — Гаворка ідзе аб спецыяльным матэрыяле, і ацэньвае яго павінны і могуць толькі спецыяльныя службы».
Каментары