Мова44

«Я ледзь не памёр, але назаўсёды запомніў, што такое «бэз». Спявак Майкл Соул расказаў, як вучыў беларускую мову на трэнажорах

Майкл Соул стаў першым удзельнікам забаўляльнага шоу, дзе вядоўца выпрабоўвае на трываласць як фізічную падрыхтоўку ўдзельніка, так і яго ўзровень валодання беларускай мовай. На чарзе — Ягор Кіпа.

Грамадская кампанія «Годна» сумесна з «Арт Сядзібай» запускае «Мова Challenge». Мэта праекта — ладзіць незвычайныя ўрокі беларускай мовы для беларускіх селебрыці.

Першым вучнем стаў удзельнік маштабных тэлепраектаў «X-Фактар», «Ліга смеху», «Голас країни», фіналіст нацыянальнага адбору на Еўрабачанне 2016 года — Майкл Соул. А ў якасці навучальнага класа была абрана трэнажорная зала Gym24.

Ідэя праекта простая: падчас таго як удзельнік «Мова Challenge» займаецца на трэнажоры, вядоўца кажа яму слова па-беларуску, якое ён мусіць перакласці на рускую мову. І наадварот — з рускай на беларускую. У выпадку, калі чалавек не ведае перакладу, хуткасць на трэнажоры паскараецца.

Падчас чэленджу мы даведаліся, што ўзровень англійсікай і ўкраінскай моваў у Майкла значна вышэйшы за ўзровень валодання беларускай. Сітуацыя не самая радасная, але менавіта дзякуючы «Мова Challenge» сам Майкл зразумеў і адчуў, што гэта варта выпраўляць. Пасля чаго зрабіў высновы, што трэба брацца за вывучэнне беларускай мовы. І так будзе з кожным!

Такім чынам, мерапрыемства носіць адукацыйна-спартыўны характар. Але, перш за ўсё, безумоўна, забаўляльны.

У наступным выпуску ў якасці вучня выступіць Ягор Кіпа. Ягор — лідар гурта «Басота», блогер, менеджар Бакея і проста гарадскі вар’ят.

Каментары4

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС18

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне3

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС18

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць