Тытулаваная беларуская вяслярка Маргарыта Махнева ў размове з карэспандэнтам «Прэсбола» Сяргеем Шчурко прызналася, што не ведае і не разумее беларускую мову.
— Я не ведаю беларускую мову і не разумею яе. Успамінаю папярэднія выбары, як адна жанчына казала, што ў нас усё будзе на беларускай. І я думаю: ну як жа так, калі ўвесь народ размаўляе на рускай?..
— З іншага боку, неяк ганебна беларусу не ведаць уласную мову.
— Вакол мяне ўсе размаўлялі па-руску. Можа, мама не казала, што я павінна яе сапраўды добра ведаць. Толькі: «Дачка, трэба вучыць». Я вучыла, але не разумела.
— Нічога, можа, ваш сын Марсэль зломіць гэтую традыцыю.
— Вядома, у школе Марсэль будзе яе вывучаць. Пытанне ў іншым. Калі скажуць вывучыць беларускую мову, я вывучу, але ці ёсць у гэтым неабходнасць? Мы ўсе размаўляем на рускай, і не зусім зразумела, навошта мы павінны яе ведаць. Каму яна патрэбная? Магчыма, толькі нам. Напэўна, мяне не красіць, калі я, беларуска, так кажу пра родную мову…
— Калі шчыра, не вельмі.
Я гэтым зусім не ганаруся, але не бачу нічога дрэннага ў тым, што не ведаю беларускай. І што, стану больш шчаслівай, калі пачну на ёй размаўляць? Хутчэй гэта будзе плюсам да майго інтэлекту.
— Забыўшыся родную мову, мы страцім сябе.
— Праўда ў гэтым ёсць, але эканоміка краіны лепш ад гэтага не стане. Проста трэба даць чалавеку выбар.
Махнева таксама дадала, што нават калі б кагосьці [з кандыдатаў] ведала па выступах у тэлевізары, усё роўна прагаласавала б за «нашага прэзідэнта».
— Таму што ён спорт любіць?
— Не, проста кожны думае, што менавіта пры ім будзе лепш. Але ўсе яны глыбока памыляюцца. Якраз-такі з Лукашэнкам у нас тое, што трэба.
Каментары