«ЗША — непахісны прыхільнік незалежнасці Беларусі». Пампеа павіншаваў беларусаў з 3 Ліпеня
Злучаныя Штаты з'яўляюцца непахісным прыхільнікам незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа з нагоды Дня незалежнасці Беларусі.
«Ад імя Злучаных Штатаў Амерыкі сардэчна віншую Рэспубліку Беларусь з Днём незалежнасці, які святкуецца 3 ліпеня. Павага правоў і свабод чалавека, а таксама бесперапыннае развіццё дэмакратычных прынцыпаў маюць ключавое значэнне для пабудовы квітнеючых, устойлівых і мірных дзяржаў. Мы спадзяемся на працяг дыялогу па гэтых пытаннях у інтарэсах абедзвюх нашых краін. У гэты дзень я жадаю народу Беларусі ўсяго найлепшага», — гаворыцца ў заяве Пампеа, апублікаваным на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.
Каментары