Паліцыя затрымала 46-гадовага рабаўніка-рэцыдывіста Рэдуана Фаіда, які ў пачатку ліпеня збег з турмы недалёка ад Парыжа на верталёце. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Францыі Жэрар Калон у сваім Twitter.
Interpellation de Redoine Faïd : les fonctionnaires de la PJ ont démontré leur engagement, leur pugnacité et leur détermination à faire respecter la loi de la République.
— Gérard Collomb (@gerardcollomb) 3 октября 2018 г.
Ils ont mon admiration comme l'ont les 250 000 policiers et gendarmes qui servent chaque jour notre pays.
Фаід, яго брат і яшчэ двое членаў яго сям'і былі арыштаваныя ўвечары 2 кастрычніка ў горадзе Крэй на поўначы Францыі, адзначае LCI. Паліцэйскія канфіскавалі ў іх зброю.
Фаід і яшчэ трое ўзброеных злачынцаў збеглі з турмы каля камуны Рэа ў рэгіёне Іль-дэ-Франс 1 ліпеня на верталёце Allouette. Пасля ўцёкаў яны прызямліліся ў муніцыпалітэце Гарж-ле-Гонесс, спалілі верталёт і схаваліся.
Фаід ў 1990-х гадах быў верхаводам парыжскай банды, якая займалася рабаваннямі і вымагальніцтвам, у 2001 годзе яго прысудзілі да 30 гадоў турмы за ўзброенае рабаванне. У 2009 годзе Фаід быў умоўна-датэрмінова вызвалены, ужо ў 2010 годзе ён зноў трапіў за краты пасля спробы рабавання браніраванага фургона. У 2013 годзе Фаід збег з турмы, захапіўшы чатырох закладнікаў і падарваўшы некалькі дзвярэй папраўчай установы.
Каментары