Грамадства7474

«Адрэагуем вельмі жорстка»: «Юністар» пакарае вядучага, які прызнаўся ў агідзе да беларускай мовы

Шоўмэн і радыёвядучы Канстанцін Каверын днямі справакаваў хвалю абурэння ў сацыяльных сетках, прызнаўшыся, што адчувае агіду да беларускай мовы.

Канстанцін Каверын.

Прычынай ён назваў кепскія адносіны са школьнымі і ўніверсітэцкімі выкладчыкамі. 

Праўда, гэтым справа не скончылася — у абмеркаваннях свайго допіса ў фэйсбуку Каверын дазваляў сабе даволі фрывольныя фразы ў дачыненні людзей, якія абаранялі супрацьлеглую пазіцыю.

Адзін з іх — актывіст БХД Дзяніс Садоўскі — звярнуўся на радыё «Юністар», дзе працуе Каверын, з просьбай разабрацца ў сітуацыі. 

«Рэдакцыя нясе поўную адказнасць за тое, што выказваецца вядучым у эфіры, а таксама на па-за эфірных мерапрыемствах радыёстанцыі. А старонка ў сацсетках з'яўляецца яго асабістай прасторай, і меркаванне, агучанае Канстанцінам у фэйсбуку, можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі (што і адбылося ў гэты раз), — адказалі яму з «Юністар».

— Мы лічым недапушчальным хамства ў адносінах да іншых карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. Паводзіны вядучага ацэнены як непрымальныя. Мы прынялі захады, Канстанцін пакараны». 

Якім чынам пакаралі вядучага? 

Сам ён не адказаў на пытанне «Нашай Нівы», сказаўшы, што гэтая сітуацыя яму абрыдла і ён не хоча пра яе гаварыць. 

Больш разгорнуты каментар даў праграмны дырэктар радыё «Юністар» Аляксандр Налівайка:

«У нас была вялікая размова з Канстанцінам, літаральна раніцай. Канчатковыя захады мы будзем прымаць жорсткія, і датычаць яны ў першую чаргу яго рэакцыі на каменты, якія ўзніклі пад допісам. Я кажу пра не вельмі этычную рэакцыю на людзей, якія выказвалі свае думкі. А што да самога допіса Канстанціна, то добра калі хоць палова каментатараў дачыталі да канца, дзе пачынаецца пра Горвата. Фактычна там допіс не пра мову, а пра адносіны вучняў і настаўнікаў».

Налівайка запэўніў, што ў эфіры «Юністар» былі і застаюцца беларускамоўныя кампазіцыі.

Каментары74

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?8

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

У Грузіі працягваюцца масавыя затрыманні на акцыях пратэсту1

Скандал у Польшчы: зніклыя процітанкавыя міны адшукалі на складзе IKEA1

Па прагнозах эксперта, у гэтым годзе жанчыны абгоняць мужчын у сэксе з робатамі7

«Небяспечна». Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?8

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →