Улада6161

Качанава працягвае адстойваць Дэкрэт №3

Каб дзяржава магла выконваць узятыя на сябе сацыяльныя гарантыі, кожны чалавек павінен удзельнічаць у фінансаванні дзяржвыдаткаў. Пра гэта заявіла сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, перадае БЕЛТА.

«Для таго каб выконваліся тыя сацыяльныя гарантыі, якія ўзяло на сябе дзяржава, вядома, мы разумеем, што кожны чалавек павінен працаваць і ўдзельнічаць у фінансаванні гэтых выдаткаў», — адзначыла Качанава.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта распавяла, што адно з пытанняў, якое разглядалася на сённяшняй нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, датычылася рэалізацыі дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Была звернутая ўвага на дапушчаныя пралікі ў гэтай рабоце.

«Перш за ўсё тут не спрацавалі кіраўнікі мясцовых органаў улады, якія павінны былі правесці выразную тлумачальную працу з людзьмі», — патлумачыла яна.

Акрамя таго, рэалізацыя дэкрэта легла на плечы падатковых органаў, што было няслушным. Таму паведамленні аб неабходнасці выплаціць збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў часам атрымлівалі людзі, з якіх ён і не павінен быў спаганяцца. Пасля дбайнага аналізу сітуацыі ў рэгіёнах было прынятае рашэнне, што гэтай працай зоймуцца мясцовыя органы ўлады.

«Задачы пастаўленыя няпростыя. Сёння трэба адпрацаваць кожнае паведамленне, якое паступіла. Вылучыць тых людзей, якія павінны плаціць гэты збор. Прычым плаціць яго павінны тыя, хто сапраўды не працуе. Дадзены дэкрэт — не фінансавы і эканамічны дакумент, а сацыяльны. Людзі павінны ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў. І таму стаіць задача перш за ўсё вызначыць тых людзей, якія павінны і могуць працаваць», — адзначыла Качанава.

Яна дадала, што тыя людзі, якія па аб'ектыўных прычынах працаваць не могуць, а, адпаведна, і не павінны выплачваць збор, ужо вызначаныя дэкрэтам. Аднак плануецца пашырыць гэты пералік катэгорый грамадзян. Пры гэтым выплата збору на год прыпыняецца.

«2017 год толькі пачынаецца, і людзі маюць магчымасць самі вызначыць, ці будуць яны працаваць і не плаціць гэты збор або не працаваць і ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, — падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. — Тым людзям, якія ўжо заплацілі збор, калі яны працаўладкаваныя і будуць працаваць, падатковыя органы будуць абавязаныя вярнуць гэтую суму».

Усе грошы, якія будуць паступаць у бюджэты раёнаў і гарадоў пры рэалізацыі норм дэкрэта №3, будуць накіроўвацца на падтрымку дзяцей у розных сферах.

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што кіраўнікі гарадоў і раёнаў падтрымліваюць дадзены прававы акт. «Яны кажуць, што нарэшце даведаліся пра рэальную карціну, чым займаюцца людзі. Ёсць шэраг грамадзян, якія проста ніколі не працавалі і працаваць не хочуць, тыя, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. І такіх нямала», — сказала яна.

Разам з тым аналіз рэалізацыі дэкрэта паказаў, што ёсць рэгіёны, дзе маюцца праблемы з працаўладкаваннем. Таму пастаўленая задача максімальна аказваць дапамогу людзям пры пошуку працы.

Каментары61

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

У Калінкавічах у 40 гадоў памёр прапаршчык патрульна-паставой службы 

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення2

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў1

Мілінкевіч расказаў, што беларусы могуць даць Еўропе9

Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза11

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі8

Памёр беларускі саксафаніст Віталь Ямуцееў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Галоўнае
Усе навіны →