Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у навагоднім звароце да расіянаў назваў 2016 год няпростым. Запіс звароту, які трансляваўся на Далёкім Усходзе, выкладзены на YouTube.
«[2016 год] сыходзіць. Але цяжкасці, з якімі мы сутыкнуліся, з'ядналі нас, заахвоцілі адкрыць велізарныя рэзервы нашых магчымасцяў для руху наперад», — заявіў прэзідэнт Расіі.
Пуцін таксама дадаў, што ў навагоднюю ноч кожны «можа стаць трохі чараўніком».
«Для гэтага проста трэба з любоўю і ўдзячнасцю ставіцца да бацькоў, акружаць увагай і клопатам сваіх дзяцей, сваю сям'ю, паважаць калег па працы, берагчы сяброўства, абараняць праўду і справядлівасць, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто чакае падтрымкі. Вось і ўвесь сакрэт», - сказаў на заканчэнне прэзідэнт Расіі.
Каментары