Здарэнні

«Дзяржынская справа» прыпынена

Дзяржынскі раённы суд (Мінская вобласць) 11 красавіка спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Віталя Ганчара і Сяргея Хачатуряна, якіх абвінавачвалі паводле артыкула 17.1 КоАП Беларусі (дробнае хуліганства). Пра гэта паведамілі ў прыватнай культурна-асветніцкай установе «Платформ інавейшн».

Нагадаем, УУС Мінаблвыканкама інфармавала раней, што апоўначы з 17 на 18 сакавіка двое жыхароў Дзяржынска, якія адпачывалі ў мясцовым рэстаране, выйшлі на вуліцу ў суправаджэнні знаёмых дзяўчат. Заўважыўшы непадалёку нарад ППСМ, маладыя людзі сталі свістаць і нецэнзурна лаяцца на адрас міліцыянераў. На патрабаванне праваахоўнікаў прад'явіць дакументы яны адказалі нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі расправы. Пры затрыманні аказалі супраціўленне, а падчас бойкі міліцыянерам былі нанесены цялесныя пашкоджанні, падрана форма. Агляд, паводле даных міліцыі, паказаў, што затрыманыя былі моцна п'яныя.

Аднак пазней на праваабарончым сайце platformarb.com з'явілася гісторыя затрыманых Хачатурана і Ганчара, якая шмат у чым разыходзілася з афіцыйнай версіяй міліцыі.
Паводле слоў маладых людзей, супрацоўнікі ППСМ прад'яўлялі прэтэнзіі неабгрунтавана, адмаўлялі ў магчымасці патэлефанаваць, а пасля пры затрыманні, паводле слоў выпадковых сведак, збівалі рукамі, нагамі, дубінкамі ўжо закаваных у наручнікі маладых людзей. Сведкі сцвярджалі, што пры гэтым міліцыянеры паводзілі сябе агрэсіўна, брыдкасловілі. Хачатурян сказаў, што супрацоўнікі міліцыі абражалі яго і працягвалі збіваць і ў РАУС. Ганчар сцвярджаў, што пасля затрымання сіла да яго не ўжывалася.

Як адзначаюць праваабаронцы, на судовым пасяджэнні 11 красавіка сведкамі правапарушэнняў выступілі супрацоўнікі ППСМ Віталь Клімашэўскі і Дзмітрый Касцевіч, якія і затрымалі маладых людзей у ноч з 17 на 18 сакавіка недалёка ад рэстарана «Дзяржынскі». Падчас разбору выявілася шмат супярэчнасцяў у паказаннях сведак з пратаколамі затрымання, якія прымусілі суд папракнуць іх у тым, што яны «не знайшлі час нават пачытаць уласныя рапарты».

Так, супрацоўнікі міліцыі, заблытаўшыся ў сваіх паказаннях, пацвердзілі суду, што пратаколы былі складзены без затрыманых, у той час як пазнакі «ад подпісу адмаўляюся» ад імя Ганчара і Хачатуряна на дакументах прысутнічалі.

Суду таксама незразумела, у чым выяўлялася непадпарадкаванне міліцыянерам, калі на патрабаванне прад'явіць дакументы Ганчар, у якога не было з сабой пашпарта, назваў сваё імя, прозвішча і адрас пражывання, якія былі запісаны супрацоўнікамі ППСМ. Сведкі таксама паказалі, што маладыя людзі "парушалі грамадскі парадак і нецэнзурна лаяліся, чым абражалі пачуцці грамадзян", але на пытанне суддзі адказалі, што на месцы затрымання не было іншых грамадзянскіх асоб.

Суд спыніў разгляд і пакінуў залу пасяджэння, нават не выслухаўшы паказанняў сведак абароны.

Цяпер Хачатуран абскардзіць распачатую ў дачыненні да яго адміністрацыйную вытворчасць па частцы 1 артыкула 17.3 КоАП РБ (распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення). Акрамя таго, Дзяржынскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да маладых людзей была распачата справа паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак). Праводзіцца праверка.

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага9

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

У Грузіі працягваюцца масавыя затрыманні на акцыях пратэсту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →