Комментарии к статье

Неморшанский сад. Откуда такое необычное название у новой станции метро?

  • д'ябал у дэталях
    30.12.2024
    Гэта канешне прыгожа, але напрыклад плошча Францішка Багушэвіча у праекце называецца Клары Цэткін. А гэтая станцыя як?
  • Жвір
    30.12.2024
    Ніхто тую сядзібу аднаўляць ня возьмецца. Пры любой уладзе. Некамерцыйны гэта занятак. Вось шматузроўневую аўтастаянку ўзьвесьці - гэта іншая справа. Там і шпіталі, і маркеты, і жылыя раёны, і станцыя метро, а машыну чалавеку кінуць няма дзе, татальна бракуе аўтамесцаў!
  • Лол
    31.12.2024
    Жвір , Адбудаваць сядзібу ўвогуле не праблема, гэта капейкі для горада. Пры любой уладзе. І гэта нашмат больш рэнтабельна і прадуктыўнп, чым стаянка для машын. Вы ў курсе ўвогуле, колькі часу акупаюцца стаянкі ? Адказ - амаль ніколі, толькі калі ўсе месцы выкупаюць. І мудра будаваць стаянкі пад дамамі ўласнікаў, а не размазываць гэтую інфрастуктуру па горадзе. А вось сядзіба ў садзе, дзе могуць быць рэстараны, кавярні, дзіцячыя ўстановы, цэнтр культуры, кружкі і г.д. гэта акупаецца даволі хутка. Загугліце Сядзібу Ваньковічаў каля бібліятэкі. Там ад яе былі толь сцены. Вось вам кейс.
  • Жвір
    31.12.2024
    Лол,
    >колькі часу акупаюцца стаянкі ? Адказ - амаль ніколі
    Усё ў вас не як у людзей... Ну, то посьпехаў. :)
  • Лол
    01.01.2025
    Жвір , У ЗША акупаемасць прыватных пяціпавярховых стаянак прыкладна 10-15 гадоў. Пры ўмове, што за стаянку прыйдзецца плаціць 4$ за гадзіну (13 рублёў за гадзіну). У Беларусі 4-5 рублёў за гадзіну. Такім чынам акупаемасць пяціпавярховай стаянкі выносіць 35-40 гадоў. І гэта пры ўмове, што 70% паркамесцаў будуць нон стоп занятыя. Таму інвестыцыя ў крытыя паркоўкі ў нашых умовах, гэта тупік. Тым больш у такіх дзіўных месцах. Самая добрая стаянка - пад домам уласнікаў кватэр, каторая адначасова служыць бомбасховішчам.
  • Жвір
    01.01.2025
    Лол, уключыце глузды, злева - шпіталь, справа шпіталь, ну які вам там палац з рэстаранам і танцамі побач ? Ну, хіба трызну спраўляць, ці чарку кульнуць зайсьці, каб суняцца. Ат, кажу ж вам, посьпехаў.
    А ў прыклад не ЗША бярыце, а Таллінн, там няма праблемаў з акупаемасьцю парковачных месцаў. Аднак, у Менску насельніцтва больш, чым ва ўсёй Эстоніі, і машын адпаведна, а прыедзеш, як у Афрыку якую, ніякага сэрвісу, акром гразішчы.
  • Лол
    01.01.2025
    Жвір, Прапаную вам уключыць глузды. Замест таго, каб на этапе будаўніцтва лякарняў закласці пад імі стаянкі, вы прапануеце паставіць на месцы старой сядзібы ў паркавай зоне, у гонар каторай названая станцыя метро, шматузроўневы паркінг, адкуль потым пешшу некалькі соцен метраў будуць ісці ў бальніцы людзі. Замест аднаўлення сядзібы, паркінг на беразе сажалкі. Блін, гэта гучыць максімальна па-лукашысцку. Спадзяюся, вас у Эстоніі не дапускаюць да інфрастуктурных праектаў. Такія праекціроўшчыкі на Нямізе ўжо нарабілі дзялоў са сваімі паркінгамі.
  • Жвір
    01.01.2025
    Лол, не, лепш 2 км. ісьці пешшу.:) А насамрэч значна больш.
    Ды й справа ўвогуле ў адсутнасьці парковак пры вялізнай колькасьці прыватнага тр-ту й яшчэ большым попыту на паслугу. Усё гэта хібы гарадзкой інфраструктуры, на якія ніколі не зьвярталася ўвагі.

    Аднаўленьне сядзібы ? Трэба быць рэалістам, і разумець, што аднавіць сядзібу, як аб'ект гістарычнай альбо архітэктурнай спадчыны, ужо аб'ектыўна немагчыма. Музэя не атрымаецца, як не танцуй вакол, бо нават падмуркаў не засталося, ня тое, каб сьценаў. Укладацца ж у муляж, які ня можа й ня будзе мець ніякай гістарычнай каштоўнасьці (акром як захаваньня ймя) ня мае сэнсу, у гэтым пляне аднайменная станцыя метро адыграе нават большую ролю, чым прапанаваная вамі чарговая "рэстаранна-забаўляльная" падмена сутнасьці.
    Можна спаслацца на прыклад латышоў, якія аднавілі ў Рызе Дом Чарнагаловых (на арыгінальных падмурках), але й там гэта атрымаўся па-сутнасьці Арт, мастацкі аб'ект, ад фасадаў да інтэр'ераў, і з гісторыяй з часоў "Ганзэйскага саюзу". Несувымерныя рэчы. У такім выпадку, чаму б не аднаўляць Нямігу, Верхні горад і т.д. ? Гэта аб'ектыўна немагчыма. Звычайная мапа-макет будзе мець і перадаваць той жа самы сэнс. Такая рэальнасьць, нажаль.
  • Лол
    01.01.2025
    Жвір , Я вас здзіўлю, але планы адбудовы Верхняга, Ніжняга горада і Нямігі існуюць, яны дэтальна апрацаваныя і чакаюць свайго часу. Гэта не проста рэальны праект, гэта праект каторы будзе рэалізаваны новай уладай у абавязковым парадку.
  • Жвір
    01.01.2025
    Лол, у мяне ёсьць плян зьлётаць на Альфу Цэнтаўра. Не хацеў вам пра гэта казаць, бо нават самому сьмешна...:)
  • Франак
    31.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • мясцовы
    31.12.2024
    Интересные подробности про наши окраины. Одна маленькая неточность - неморшанский сад все таки был, и он отчётливо виден на карте 1911 года. А руины снесли напрасно. (Сейчас они уже заросли кустарником). Ещё 25 лет назад там было также интересно тусоваться как в Лошицком парке-усадьбе возле Свислочи. Но ей повезло больше (на территории не было гаражного кооператива).
  • .
    31.12.2024
    Дзякуй за артыкул.
    На мой погляд, у такіх артыкулах не хапае агульнай мапы з аб'ектамі, пра якія размова.
    Напрыклад, тут: агульная сучасная мапа горада, на якой: лінія метро, станцыя метро, месца былой сядзібы, месца былога сада, месца іншай Лошыцы, рэчка.
    Тое ж самае на 1-2 старых мапах.
    А так, калі загадзя ведаеш, дзе гэта, то спрабуеш гэтыя аб'екты неяк сумясціць у галаве. А калі не ведаеш, то яно ўсё блытаецца і ўвогуле ўспрымаецца абстрактна "недзе там".
  • Чел
    31.12.2024
    "Немокшанский сад" было бы красивее, гы-гы.
  • Чытач
    07.01.2025
    Дзякуй за цікавы артыкул
  • Барадзед
    08.01.2025
    Где-то в пригородах Минска. Немаршанский зад. На "жо" начинается, на "па" заканчивается.