«Чесных людей» обвинили в накрутке своего видео до миллиона просмотров. Что объясняет Елена Живоглод?
-
18.12.2024Спадар, а хто вораг? Назавіце яго.
-
18.12.2024Спадар, чаму Алена Жываглод кліча хадзіць кожны раз на мерапрыемствы ворага? "Пад назвай "выбары, рэферэндумы"?
Чаму яна ніколі не здымае і не ставіць у гугл-рэкламу на тэрыторыю Беларусі ролікі пра Полк Каліноўскага? -
18.12.2024Пытанне, А ты сам почему не снимаешь такой ролик? а? или ты только спец по вопросам?
-
18.12.2024І ўсё па расейску.
-
18.12.2024Мх, у яе муж расеец (нядаўна толькі развяліся). Яна жыла ў Санкт-Пецярбургу. Пад выбары 2020га прыехала ў Беларусь. Потым, яшчэ да галасавання і да пратэстаў з'ехала з Беларусі.
Сама ўдзел у выбарах і пратэстах не прымала. Але пастаянна агітуе на выбары схадзіць. -
18.12.20247 прамоўцаў на беларускай мове (у т.л. Ціханоўская і Латушка), 6 на расейскай (Павук, сорам:), 1 пачынаў ролік на расейскай і ў канцы прамовіў на беларускай. Тэкст на экране: палова на рускай, палова на беларускай. Назва на рускай.
Так што трохі баланс у бок беларускай і акцэнт на ёй у канцы.
Лепш, канешне, ўсё на беларускай. Але тут, мяркую, пазіцыя "Чэсных людзей", якія дрэйфуюць у бок мовы не так хутка, і жаданне іх як цэнтрыстаў ахапіць максімум сучаснай беларускай аўдыторыі на мове іх побыту (музыка таксама не выпадкова такая выбрана).
А "антыгубернская" маргінальная тусоўка ў каментах Н.Н. хлусіць нават у відавочных пытаннях, вось ужо дзе жаданне ўляпацца аб сцяну з разбегу. -
18.12.2024Біяграфія Жываглод, І мовы беларускай не ведае. Ні чуў не разу каб размаўляла па-беларуску.
Здаецца што яна з каманды "Чэхаў і Дастаеўскі наша ўсё". -
18.12.2024А дзе яны ўзялі $1600 на рэкламу і грошы на ролік? Чаму журналіст не спытаўся?
-
18.12.2024У сярэднім пры стварэнні ролікаў каля 10% бюджэту «Сумленныя людзі» вылучаюць на рэкламу. Але на маштабнай рэспубліканскай выбарчай кампаніі гэтыя лічбы вышэйшыя.
«Канкрэтна на рэкламу гэтага відэа мы выдаткавалі $1600./
То бок сам ролік каштаваў $16 000.
"Але на маштабнай рэспубліканскай выбарчай кампаніі гэтыя лічбы вышэйшыя" - колькі канкрэтна? -
18.12.2024Колькі канкрэтна Жываглод патраціла на ролікі "на маштабнай рэспубліканскай выбарчай кампаніі" з агітацыяй прыйсці на выбарчыя ўчасткі і паставіць "два крыжа"?
-
18.12.2024Пытанне , сколько тебе конкретно платят что ты задаешь свои вопросы? конкретно, сколько зарабатываешь?
-
18.12.2024Откуда лукашисты знают, что можно покупать комментарии и лайки? Естественно это как говорится оговорочка по Фрейду - сами грешат и очень активно.
А что касаемо видоса честных людей, они транслируют на лукашистскую аудиторию, естественно они не будут ставить лайки, да и не каждый будет комментировать. В принципе и контент так себе, что даже на желчь не пробивает -
18.12.2024Гарамбуш, на каждый ролик с "так себе контентом" минимум по 16 тысяч долларов.
Это вам не хухры-мухры. -
18.12.2024"что касаемо видоса честных людей, они транслируют на лукашистскую аудиторию, естественно они не будут ставить лайки, да и не каждый будет комментировать. В принципе и контент так себе, что даже на желчь не пробивает"
Совершенно верно, об этом же есть в статье - "мы ідзём на гэтыя выдаткі, каб выходзіць за межы кола ядзерных прыхільнікаў перамен, каб звяртацца да тых, каго называюць нейтраламі". Именно по-этому ролик на русском языке, удивляет, что многие комментаторы этого не понимают. Целевая аудиктория диктует. -
18.12.2024Госпадзі, дурні ня ведаюць што такое рэклама. Гэта мізерны бюджэт для рэкламы. Добры ролік, шкада што даведаўся пра яго з табой бязглуздай нагоды
-
18.12.2024Мдяя, а гэта ўвогуле маральна, такія шалёныя грошы траціць на заклікі явіцца на Лукашэнкіны выбары і рэферэндумы? Хто спонсар ролікаў?
-
18.12.2024Трохі пра мараль у палітыцы , а якая розніца? З вашай кішэні вынялі? Хто на гэта грошы выдаткаваў, той хай справаздачу аналізуе, у вас яны дакладна нічога не адабралі. І ня трэба распачынаць сумную шарманку пра - вось лепей бы на то, а вось лепей бы на гэта
-
18.12.2024Трохі пра мараль у палітыцы , і пра яўку таксама ня трэба. Байкоты вашыя яшчэ большай бязглуздіца, няўжо за столькі гадоў вы не навучыліся што гэта толькі больш дэпалітызуе людзей. Яўку намалюць хоць так, хоць гэтак.
-
19.12.2024Ахха, розніца ёсць. Вунь у Румыніі нават надоечы прэзідэнцкія выбары спынілі і анулявалі праз тое, што расейцы разгарнулі рэкламную кампанію па прасоўванні свайго кандыдата.
-
19.12.2024жэўжык, розніца можа і ёсць, а розум у вас ёсць? То бок вы робіце намёк што Сумленныя людзі пад расейскім уплывам? А ролік паглядзелі? А колькі знакомых твараў пабачылі? Усе пад расейскім уплывам, ага ... нама словаў... абы плявузгаць і шукаць бруд дзе яго няма
-
18.12.2024Не пайсьці на каранацыю -абавязак кожнага сумленнага
-
18.12.2024Алена Жываглод нарэшце пачала размаўляць па-беларуску ці усё ж ёй цяжка?
-
18.12.2024Леночка, надеюсь ты меня не забыла???? Уж очень хотелось-бы, поговорить лично с тобой и твоими,,честными собратьями,,..... :-D :-D :-D
-
18.12.2024«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў.*
А тое, што яна пастаянна робіць яўку для Лукашэнкі, ніхто не заўважыў? -
18.12.2024Бабарыканцы... iх у дзверы выштурхоуваюць, а яны i зноуку у вокны лезуць!
-
18.12.2024Паважаю "Cумленных людзей" за тое, што тыя раілі легальныя шляхі пратэсту пад час электаральных кампаній, пакуль гэта было магчымым. Але час легальных пратэстаў скончыўся, бо зараз крыміналізаваная любая публічная праява нязгоды.
Фармальна мела б сэнс галасаваць супраць усіх, калі было б магчымым арганізаваць альтэрнатыўны падлік галасоў. Але гэтай магчымасці больш няма, а спробы альтэрнатыўнага назірання фактычна крыміналізаваныя. У выбарчых камісіях і шэрагах "назіральнікаў" зараз засталіся мярзотнікі са стажам, якія ў складзе арганізаванай злачыннай групоўкі далёка не ў першыню на карысць узурпатара асэнсавана займаюцца знішчэннем электральных правоў грамадзян. І тут я пагаджуся з Жыгарам з Белпола, які сцвярджае, што нешта дэманстраваць праз бюлетэні гэтай бандзе ўжо бессэнсоўна. Тым больш што, спробы статыстычных даследванняў афіцыйных вынікаў даюць выснову, што галасы ня лічацца ўвогуле. Ды і што рабіць з прыблізнай лічбай галасоў "супраць усіх", калі яе незразумелым коштам пашанцуе атрымаць? Большасці з тых, хто ўнутры, пасля 2020 стала відавочна, што ніякіх выбараў няма, пасля 2022 стала канчаткова зразумела, што перспектыў унутры таксама няма, а рэжым трымаецца на рэпрэсіях і страху. На мінулым тыдні Лебядзька ў Лукашука слушна заўважыў, што ў мінулыя гады для непрызнання захадам вынікаў лукашэнкаўскіх "выбараў" трэба было ўдзельнічаць ў іх, арганізоўваць незалежнае назіранне і г.д. То бок марнаваць рэсурсы на гульню з шулерам без шансаў на поспех. Але зараз гэтага больш не патрабуецца, бо нават удзел стаў немагчымым і небяспечным, рэжым не хавае фіктыўнасці выбараў, а ступень тэрора і аб'ём доказаў парушэнняў такія, што выбары не прызнаюцца захадам ужо загадзя. Дарэчы, што б ні казалі разнастайныя капітулянты ды хейтэры - інстытуты дэмакратычных сілаў у выгнанні выконваюць працу па вонкавай дэлігітымацыі электральных фарсаў.
Але што тады застаецца тым, хто ўнутры - байкот і ўсе па лецішчах? Ні ў якім разе. Зачыстка палітычнага поля, грамадзянскай супольнасці і тэрор вярнулі праблему атамізацыі і палітычнай апатыі грамадства. Трэба аднаўляць гарізантальныя сувязі ўнутры і адраджаць грамадзянскую супольнасць і салідарнасць нават у падполлі. Дзеля гэтага і варта скарыстацца электральным фарсам. А тым, хто звонку - трэба ствараць бяспечную каардынацыйную і інфармацыйную структуру для ўзаемадзяння з тымі, хто вырашыць гуртавацца ўнутры. То бок гэта развіццё ідэі Пазняка ствараць унутры мікрасуполкі з 2-3 чалавек. -
19.12.2024Любому понятно что просмотры накручены. Миллион просмотров и 102 лайка это смешно . Последний ролик нашей нивы это 30 тысяч и 600 лайков.
Сумленным - рэспект!