Комментарии к статье

В первом трейлере к новой части «Ведьмака» показали девушку в наряде с белорусским орнаментом

  • E
    13.12.2024
    Во, нават сусветна вядомым гульням беларуская культура спатрэбілася, а ў самой Беларусі яна нікому не цікавая.
  • СЭТаўка
    13.12.2024
    Ніякага Ярылы ў беларускім фальклоры няма, не запісана. Ні ў песнях, ні ў паданнях. Ні пра "сыноў Ярылы", ні пра "Ярылу сына сонца". Гэта прыдумана расійскімі кабінетнымі міфолагамі.
  • Проста жыхар
    14.12.2024
    СЭТаўка, ну, насамрэч, калі верыць сучасным некабінетным даследчыкам, трохі было Ярылы на самым усходзе беларускіх этнаграфічных тэрыторый (пераважна сучасная Смаленшчына), але сапраўды, маеце рацыю, Ярыла — з большага сінтэтычны вобраз боства, і агулам не характэрны для паганства на беларускіх землях.
  • Паглядзіцце рушнікі з Фінляндыі!
    13.12.2024
    Паглядзіцце рушнікі з Фінляндыі! Яны амаль адзін у адзін з падобным арнаментам як і ў Беларусі. Але гэта не славяны, а фіны!
  • CV
    13.12.2024
    Паглядзіцце рушнікі з Фінляндыі! , вы яшчэ вышыўку з Башкартастана не бачылі...
  • Проста жыхар
    14.12.2024
    Паглядзіцце рушнікі з Фінляндыі! , што тычыцца традыцыйных беларускіх геаметрычных арнаментаў, то сапраўды, базавыя элементы вельмі старажытныя і з'явіліся яшчэ ва ўмоўныя даіндаеўрапейскія часы, калі не толькі не было беларусаў у сучасным уяўленні, але й славянскіх і балцкіх плямёнаў, і, адпаведна, іх міграцыі на землі сучаснай Беларусі. Што васьмірогі, што лапы (кастры) і іншыя элементы аздаблення тэкстыльных вырабаў сустракаюцца на традыцыйным адзенні шмат якіх сучасных народаў, ад Ірана да Гішпаніі.
    Што робіць арнамент беларускім? У першую чаргу, кампазіцыя, размяшчэнне пэўным чынам на адзенні і ручніках. Па-другое — гэта колеры: чырвоны дамінуе, можа быць трохі чорнага, і ўсё вышыта/выткана на выбеленай, ільняной аснове.
    Што тычыцца тлумачэння сэнсаў арнаментаў, то надыйшоў час усвядоміць, што з большага гэта лухта. Людзям падабаюцца простыя адказы на складаныя пытанні, і таму спроба акадэміка Кацара прычапіць да асобных геаметрычных элементаў пэўны сэнс атрымала працяг і падтрымку ў сённяшняй масавай культуры. Але арнамент — гэта не якія-небудзь руны, якія можна чытаць. Горкая праўда ў тым, што НА СЁННЯ НЯМА НАВУКОВА АБГРУНТАВАНЫХ СВЕДЧАННЯЎ ПРА ТЛУМАЧЭННЕ СЭНСУ ХОЦЬ ЯКІХ-НЕБУДЗЬ АРНАМЕНТАЎ АБО ІХ ЭЛЕМЕНТАЎ (няма зафіксаваных сведчанняў ад носьбітаў матэрыяльнай культуры). У найлепшым выпадку, мы маем аўтэнтычныя назвы некаторых элементаў або кампазіцый, зафіксаваныя на пэўных тэрыторыях, але гэта ўсё, ТЛУМАЧЭННЯ СЭНСАЎ НЕ ЗАХАВАЛАСЯ (калі нейкія "паведамленні" ўвогуле закладваліся ў арнамент, бо цалкам магчыма, што не).
    Што тычыцца паганскіх бостваў, у гэтай сферы таксама было закладзена шмат фальсіфікацый, прычым яшчэ пачынальнікамі даследвання гэтай тэмы (Павел Шпілеўскі, напрыклад, панаствараў дахалеры "кабінетных" багоў). Цяпер сітуацыю пагаршаюць некаторыя нэапаганцы, што не разбіраючыся ў тэме, пашыраюць хлуслівую інфармацыю пра фальшывых багоў праз сацсеткі. Не спрыяюць парадку і некаторыя лянівыя "даследчыкі", якія перадрукоўваюць у сваіх манаграфіях высмактаныя з пальца міфы пра "кабінетных багоў". Тым самым яны ствараюць кілаграмы псеўданавуковай макулатуры, якая замінае непадрыхтаваным чытачам даведацца праўду.
    Так, агулам сітуацыя сумная. На шчасце, хапае й даследчыкаў, што прытрымліваюцца навуковага падыходу, і ў іх працах магчыма адсачыць паходжанне і праверыць праўдзівасць інфармацыі. Ну а асобам, што жадаюць атрымаць сапраўдныя веды пра беларускую матэрыяльную і нематэрыяльную культуру, раю крытычна ставіцца да выпадковых пастоў у сацсетках і артыкулаў у СМІ (у тым ліку на НН), заўсёды шукаць (пытацца пра) спасылкі на кнігі, даследванні, навуковыя публікацыі, на падставе каторых робяцца пасты ў сацсетках/СМІ, а таксама глядзець водгукі пра аўтараў кніг і навуковых публікацый-першакрыніц, і давяраць толькі інфармацыі ад сумленных даследчыкаў (імхо, той жа ж Кацар не з'яўляецца адным з іх).
  • Так
    13.12.2024
    Таксама заўважыўся вельмі знаёмы матыў і з’явілася пытанне, ці такі арнамент можна лічыць выключна беларускім.
  • Так
    13.12.2024
    Яшчэ можаце напісаць пра абурэнне шматлікіх фанаў Вядзьмара, асабліва польскіх, якія адзначаюць пра шматлікія нязгоднасці, у тым ліку, што Сіры не можа піць забойчых для ёй (і іншых без мутагена) эліксіраў, бо не магла прайсці спробу траў ды тым самым стаць Вядзьмаркай. Таксама куды падзеліся яе сілы старой магіі. Ужо не кажучы, што няма Гэральта...

    І яшчэ як шматлікія заснавальнікі і галоўны распрацоўшчыкі CD Projekt сыйшлі, або хутка сыйдуць з кампаніі. І што пасля трэйлера акцыі CDP упалі.
  • .
    14.12.2024
    Кацар даволі вольна тлумачыў арнаменты. Яго кніга не навуковае даследаванне (хаця і вельмі цікавая і папулярная).
  •