Комментарии к статье

В Гомеле открыли белорусскоязычный фаст-фуд

  • Так
    02.12.2024
    Адныя кажуць налісьнікі, другія бліны. Але блінЦЫ? Гэта часам не калька з расейскай ці там ў Гомелі і ваколіцах?
  • Pavel
    02.12.2024
    Так, у нас дома таксама казалі блінцы.
  • Мх
    02.12.2024
    Так, не чапляйцеся да нюансаў.
  • Гэткай смачнае куцці вы не елі ў жыцці.
    02.12.2024
    I блінцы калядныя
    дужа-дужа ладныя.
    ...
    (Васіль Жуковіч)
  • Вікіпедыя
    02.12.2024
    Наліснікі — гэта блінцы з начыннем, страва, якая вырабляецца з прэснага яечнага вадкага тэсту на гарачай патэльні, змазанай тлушчам. Блінцы падаюць з рознымі закускамі, смятанай, і начыненымі варэннем, грыбамі, мясам, ягадамі, хатнім тварагом, разынкамі, адварнымі крупамі, рыбінай ікрой і г д. Гэта традыцыйная страва ўкраінскай і беларускай кухні.

    Таксама цікава тое, што на першы погляд наліснікі — проста бліны з начыннем. На самай жа справе абалонка для наліснікаў адрозніваецца ад бліна смакам і ўласцівасцямі. Наліснікавыя бліны больш тонкія, эластычныя, амаль без смаку, яны патрэбныя для таго, каб зручна было падаць начынне, каб яго смак нічым не зацьміла. Звычайны блін для гэтага не вельмі падыходзіць — ён і таўсцей, і больш кіпры, не заўсёды можа ўтрымаць вільгаць сакавітых напаўняльнікаў. Наліснік, як страва, таксама адрозніваецца ад простага блінца з начыннем тым, што начынне ў «налісніку» размяшчаюць у сярэдзіне і закрываюць свабоднымі бакамі блінцоў, а ў «блінцы з начыннем» апошнюю размяркоўваюць па паверхні блінцоў і толькі потым блінец складаюць або згортваюць «трубачкай».

    wikipedia.org
  • аўсянаблін
    02.12.2024
    так) па-украінску таксама млинці. а як будзе "блинчики" па-беларуску? хай Так нам і раскажа - а як будзе "блинчики" па-беларуску?
  • Так
    02.12.2024
    Мх, нешта надта далікатныя многія беларусы, тут нават не чаплянне, а звычайнае пытанне. Напрыклад у нас на Гарадзеншчыне і Віленшчыне не казлі з -цы.
  • Мх
    02.12.2024
    Так, Беларусь - не толькі Гарадзеншчына і Віленшчына. Добра што хлопцы пачалі. а не зрабілі якія "Русские блины на лопате". А зрабілі і старонку і меню па беларуску. Калі так чапляцца, то і "чай" можна назваць "гарбата". Нават у цяперашнім фармаце я лічу гэта смелым крокам.
  • Ярослава
    02.12.2024
    Выглядит как убогая забегаловка на вокзале
  • крэм+суп
    02.12.2024
    выкшталцоная вы наша... кафэ месціцца ў ГЦ. пэўна ў яго напаўадкрытая прастора. інтэр'ер цалкам гэтаму адпавядае - лёгка, ярка, моладзева
  • манда-рынцы
    02.12.2024
    Бондарава, залагіньцесь
  • Алкс Ждан
    02.12.2024
    Вельмі добрая ініцыятыва. Так трымаць!
  • гожа
    02.12.2024
    прыгожа. сонечна. падабаецца
  • Мх
    02.12.2024
    Добрая інцыятыва! Малайцы!
  • "Есці ёсць"
    02.12.2024
    Ці наадварот.
  •