Часопіс з такой назваю ("Алеся") існуе з 1995-га году, тым ня менш лічыцца, што выданьню 100 гадоў. То бок, зачынілі іншае выданьне, якое існавала з 1924 году, і ў назве якога абыгрывалася словазлучэньне "работніца/сялянка"(што, па некаторых меркаваньнях, адпіхвала спажывецкую аўдыторыю), а замест яго пачалі ціснуць часопіс "Алеся", і падаюць яго, як старэйшае беларускае выданьне для жанчын(?). А чытаюць яго, мяркую, з тым жа імпэтам, зь якім чытаюць і ўсе іншыя дзяржаўныя перыядычныя друкаваныя выданьні.
звязда * Алеся
02.12.2024
ды шо вы гаворыця ) чытала я тую вашу сялянку мінулага стагодзя - рэцэпты, кройка-шыццё, гаротныя бабіны гісторыі... Абзац, слухайця, а вы часам не той абзац, шо...
Абзац
02.12.2024
звязда * Алеся, ну, бачу, што вы тая шчэ чытачка... Дык адкажыце, ці адрозьніваўся рэпертуар "Алесі" ад "рэпертуару" таго іншага выданьня, што зьвялося на 70-м годзе свайго йснаваньня ? Можа макрамэ якое дадалося, ці гафтаваньне, да кравецтва й шытва ? А да бабіных гараваньняў ці не дадаліся сторыз бізнэс-вумэн ? :)
звязда * Алеся
02.12.2024
ведаеце што, Абзац) ваш тый допіс спадвіг мяне ўпершыню ў гэтым стагодзі зайсці на сайт zviazda.by, дзе бачу вокладку - Алесі 100 гадоў! дык нічога такая.. для 100 гадоў-то.. даволі свежая.. дык думаю во ці не сцягацца нават у шапік Белсаюздрук? што скажаце? але не ведаю - ці прадаюць там яе? бо калі апошні раз заходзіла ў тый шапік па каву, дык асабліва часопісаў не бачыла там.. пару газет тыпу СБ і Здоровье пенсионера.. і ўсё
Экс-министра Карлюкевича сняли с должности главного редактора газеты «Звязда»
А чытаюць яго, мяркую, з тым жа імпэтам, зь якім чытаюць і ўсе іншыя дзяржаўныя перыядычныя друкаваныя выданьні.
Абзац, слухайця, а вы часам не той абзац, шо...
дык ці прадаюць? каб мне дарэмна не цягацца